(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці карыстаецца Аляксандар Лукашэнка магічнымі сіламі?”
(Спадарыня: ) “Я мяркую, што калі ён так доўга трымаецца на гэтай пасадзе, то так. Так доўга, па-мойму, яшчэ ніводны прэзыдэнт апошнім часам ня быў”.
(Спадарыня: ) “Я мяркую, што так. Чаму? Ну, нешта ў яго тое, што ён хоча, часам нават і атрымліваецца”.
(Карэспандэнтка: ) “А гэта белая магія альбо чорная, як вы думаеце?”
(Спадарыня: ) “Я спадзяюся, што гэта белая магія. Усё ж такі”.
(Спадар: ) “Вы ведаеце, наконт Лукашэнкі й магічных усялякіх наваротаў я памятаю толькі адзін момант, калі падчас футбольных матчаў закопваўся амулет каля брамы зборнай Беларусі. Гэта наўрад ці Лукашэнкі датычыцца. Ён курыраваў тады зборную, але не да такой ступені, я мяркую”.
(Спадарыня: ) “Ён сабой уяўляе асобу — упэўненую ў сабе, ён не паддаецца ніякім магічным сілам”.
(Спадарыня: ) “Мы ўсе сьмяротныя, усе мы аднойчы прыйшлі ў гэты сьвет, на гэтую зямлю. Я мяркую, што ўсе карыстаюцца гэтым. І ён — не выключэньне. Хоць ён і прэзыдэнт”.
(Спадар: ) “Я мяркую, што не. Якія магічныя сілы” Глупства гэта ўсё. Я ў гэта ня веру”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці карыстаецца, на вашую думку, Аляксандар Лукашэнка магічнымі сіламі?”
(Спадар: ) “Я думаю, што карыстаецца, таму што ён ня змог бы ўтрымліваць увагу аўдыторыі так доўга. Вельмі цяжка размаўляць некалькі гадзінаў пра жніво і каб пры гэтым цябе ўсе слухалі”.
(Спадар: ) “Канечне, любы прэзыдэнт павінен карыстацца падтрымкай вышэйшых сілаў. Чаму? Па-іншаму ён бы ня змог кіраваць так доўга”.
(Спадарыня: ) “Ведаеце, наконт магічных сілаў я ня ведаю. Кажуць, што ўсе нашыя кіраўнікі гэтым карыстаюцца. А наколькі гэта праўда, я ня ведаю”.
(Спадар: ) “Былі астролягі, і ў султанаў, і нават у прэзыдэнта ЗША былі. Вельмі верагодна, што ён таксама карыстаецца традыцыямі вялікіх”.
(Карэспандэнтка: ) “А як вам падаецца — гэта добра альбо дрэнна?”
(Спадар: ) “Я лічу, што традыцыі, якія даюць карысьць, гэта добра”.
(Спадарыня: ) “Складанае пытаньне. У прынцыпе, я думаю, што інакш ён ня быў тым, кім ён ёсьць. Так што, відаць, толькі дзякуючы гэтаму, ня больш таго”.
(Карэспандэнтка: ) “А гэта чорная магія альбо белая?”
(Спадарыня: ) “Гэта чорная магія, зусім чорная”.