Супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Альберт Калтовіч паведаміў Аксане Новікавай, што днямі, як толькі вырашыцца пытаньне, з кім застанецца яе трохгадовая дачка, Аксану накіруюць адбываць пакараньне на так званую “хімію”.
Нагадаем, што 9 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна пакараў Аксану Новікаву абмежаваньнем волі на два з паловай гады за паклёп на прэзыдэнта. Крымінальную справу завялі за распаўсюд улёткаў, зробленых на ўзор міліцэйскіх абвестак пра вышук небясьпечнага злачынцы. Пад фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі быў надрукаваны пералік артыкулаў крымінальнага кодэксу, якія, на думку аўтара, ён парушыў. Летась яе судзілі за аналягічныя ўлёткі ў судзе Цэнтральнага раёна і пакаралі пазбаўленьнем волі на два гады, але ўлічылі, што Аксана адна выхоўвае маленькую дачку і вынесьлі прысуд з адтэрміноўкай.
На інспэктара крымінальна-выканаўчай камісіі не падзейнічала тое, што маладая маці падала ўсе неабходныя скаргі ў вышэйшыя інстанцыі, каб адмянілі прысуд. Тады Аксана прад’явіла абменную карту – дакумэнт, які выдае цяжарным жаночая кансультацыя. Справа ў тым, што цяжарных, паводле заканадаўства, нельга караць абмежаваньнем волі. Інспэктар паабяцаў, што накіруе заяву ў суд, каб прызначылі новае судовае разьбіральніцтва. Аксана Новікава спадзяецца, што гэтым разам у суд выклічуць заяўленых сьведкаў.
(Новікава:) “Паводле нормаў крымінальна-працэсуальнага кодэксу новае судовае разьбіральніцтва пачнецца не раней як напрыканцы ліпеня пад старшынствам іншага судзьдзі”.