Акцыі гэтыя падчас шматлікіх размоваў беларускіх кіраўнікоў пра стварэньне адзінай саюзнай дзяржавы з Расеяй таварыства “МНПЗ плюс” прадало расейскаму інвэстыцыйнаму дому “Кондар” за 10 мільёнаў даляраў. Калі пра ўгоду даведалася найвышэйшае кіраўніцтва Беларусі, загадана было вярнуць усё назад, у тым ліку і валюту. Да таго ж арбітражны суд Масквы прызнаў угоду куплі-продажу юрыдычна несапраўднай.
Таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод плюс” колькі разоў спрабавала вярнуць акцыі праз расейскія арбітражныя суды, разам з Вышэйшым. Аднак высілкі посьпеху ня мелі. Учора арбітражны суд Масквы вырашыў наогул спыніць разгляд пазову таварыства “МНПЗ плюс” у сувязі з тым, што адказчык — афшорная кампанія “Эскалібур Капітал” — зьліквідаваная. Кампанія гэтая нібыта перакупіла мазырскія акцыі ў інвэстыцыйнага дому “Кондар”. Дырэктар таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод плюс” Віктар Мельнікаў распавёў нашаму радыё:
(Мельнікаў: ) “Мы шукаем уласьнікаў акцыяў. Кампанія “Эскалібур” ужо не існуе, але ж павінен быць нехта іншы, у каго знаходзяцца нашыя акцыі. Надзею вярнуць акцыі мы ня страцілі. Справа няпростая. Абмяркуем сытуацыю. Варыянты ёсьць, можа нешта прыдумаем яшчэ”.
Супрацоўніца нафтаперапрацоўчага заводу лічыць, што вырак арбітражнага суду Масквы кепскі перш за ўсё для ўладальнікаў акцыяў. За іх трэба змагацца:
(Супрацоўніца: ) “Для нас гэта, канечне, дрэнна. Завод у першую чаргу павінен належаць нам, беларусам”.
Намесьнік генэральнага дырэктара нафтаперапрацоўчага заводу Аляксей Віхор таксама не ў захапленьні ад выракаў шматлікіх гаспадарчых судоў, у тым ліку і беларускіх, якія разглядалі пазовы “МНПЗ плюс” да кампаніі “Славнафта” ды іншых расейскіх кампаніяў наконт вяртаньня акцыяў.
(Віхор: ) “На жаль, не прынятае тое рашэньне, якое было бы на карысьць калектыву. І калектыў, і кожны чалавек асобна хоча атрымаць назад тое, што ў яго забралі. Мы ўсе да гэтага імкнемся. Тое, што належыць асабіста кожнаму альбо прадпрыемству, павінна быць вернута. Бог пакарае за несправядлівыя рашэньні. Мы ўсё сваё вернем, але ў іншы час. Да каго цяпер апэляваць? Да Ўсявышняга? Суд, відаць, такі. Вы ж ведаеце, у якім сьвеце мы жывем”, — сказаў намесьнік генэральнага дырэктара Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Аляксей Віхор.