16 чэрвеня ў Менск зь візытам прыбыў генэральны сакратар Інтэрполу Роналд Ноўбл. Два дні ён правядзе ў Менску, у тым ліку будзе весьці перамовы з кіраўнікамі беларускай міліцыі. Не выключаецца падпісаньне дамовы пра больш цесныя сувязі.
Ці азначаюць гэтыя кантакты, што паліцыя замежных краінаў будзе больш ахвотна выдаваць тых, каго ў Беларусі лічаць злачынцамі? Паводле дадзеных намесьніка кіраўніка беларускага бюро Інтэрполу Валерыяна Шаблоўскага, цяпер больш за 300 беларускіх грамадзянаў знаходзяцца ў міжнародным вышуку праз Інтэрпол. Валерыян Шаблоўскі прызнаў, што пра значную частку гэтых людзей у беларускай міліцыі ёсьць усе неабходныя дадзеныя, але выдачы іх дамагчыся не ўдаецца.
(Шаблоўскі: ) “Гэтыя людзі наймаюць адвакатаў, абараняюцца. Дзяржавы, дзе яны знаходзяцца, прыкладам, Польшча, Нямеччына, разглядаюць магчымасьць выдачы, але гэтыя людзі кажуць пра палітычныя матывы”.
Найбольш вядомым прыкладам марных спробаў праз Інтэрпол вярнуць у Беларусь падазраванага ў злачынстве ёсьць выпадак з былой старшынёй Нацыянальнага банку Беларусі Тамарай Віньнікавай, якая цяпер жыве ў Лёндане. Нагадаю, банкірка ўцякла за мяжу ў красавіку 1999 году. У Беларусі яе абвінавачваюць у крадзяжы і злоўжываньнях службовым становішчам. Між тым, Тамары Віньнікавай удалося даказаць уладам Вялікабрытаніі, што яе перасьледуюць паводле палітычных матываў, і атрымаць статус палітычнага ўцекача. Віньнікава лічыць, што падобных справаў сотні, і асноўная прычына іх зьяўленьня — хібы беларускай палітычнай і эканамічнай сыстэмаў. “У Беларусі сьвядома перасьледуюць няўгодных уладзе банкіраў і бізнэсоўцаў”, — заяўляе Тамара Віньнікава і бярэцца даказаць гэта падчас адкрытага працэсу па сваёй справе.
(Віньнікава: ) “Пакуль ня будзе пастаўленае пытаньне пра тое, каб некалькі справаў разгледзелі галосна, на нэўтральнай тэрыторыі, нічога ня зьменіцца. Хай возьмуць маю справу, справу Пупейкі, Кругавога і публічна разгледзяць”.
За некалькі апошніх гадоў падобна, як і Віньнікава, за мяжой апынуліся многія беларускія банкіры і прадпрымальнікі, якім на радзіме пагражаў арышт. Былы ўладальнік фірмы “Пушэ” Аляксандар Пупейка, які фінасава дамапагаў апазыцыі ў сярэдзіне 1990-х гадоў, цяпер у Польшчы. Там жа знайшоў прытулак былы старшыня праўленьня банку “Эўрапейскі” і былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Валер Кругавы. У іх выдачы полькія ўлады Беларусі адмовілі. Паводле Тамары Віньнікавай, у Англіі, Нямеччыне, Польшчы хаваюцца сотні беларускіх бізнэсоўцаў, якіх на радзіме абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Гэтых людзей ахоўваюць лібэральныя эўрапейскія законы.
І ўсё ж Беларусь не спыняе намаганьняў прымусова вярнуць іх і судзіць, заявіў Радыё Свабода Валерыян Шаблоўскі. У гэтай справе беларускія міліцыянты спадзяюцца на калегаў зь іншых краінаў.
(Шаблоўскі: ) “Усе гэтыя людзі знаходзяцца ў вышуку па-ранейшаму. Мы пастаянна інфармуем пра іх генэральны сакратарыят Інтэрполу, і як толькі яны патрапяць ў поле зроку паліцыі ў іншай краіне, зь якой у нас ёсьць пагадненьне, яны будуць затрыманыя”, — сказаў намесьнік кіраўніка беларускага бюро Інтэрполу.