Аплата ня меней чым 60% рэальнага кошту камунальных паслугаў — такая норма закладвалася ў бюджэт-2004. Але насамрэч паводле вынікаў году беларусы будуць аплачваць адсоткаў 52–55 ад кошту паслугаў, калі ня будзе рэзкага падвышэньня коштаў на энэрганосьбіты. Намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Валеры Новак лічыць малаверагодным і тое, што ў наступным годзе ўзровень аплаты дасягне ўжо 70%, як плянавалася раней.
Пры гэтым у Беларусі розныя слаі насельніцтва па-рознаму аплачваюць паслугі. Тарыфы на “камуналку” агульныя для ўсёй краіны, а сабекошт паслугаў у кожным населеным пункце свой. У выніку жыхары аднаго гораду могуць аплачваць толькі 40% паслугаў, а іншага — усе 70%. Валеры Новак гаворыць, што парадак гэты мяняцца ня будзе.
(Новак: ) “Усясьветная практыка сьведчыць, што і тарыфы павінны быць рознымі. Але ўрад прыняў рашэньне: калі краіна маленькая, то практычна ўсе павінны быць аднолькавымі. Хоць за мяжой у кожным горадзе ў залежнасьці ад даўжыні сетак, ад іх зношанасьці, нават ад кваліфікацыі спэцыялістаў кошт гэтай паслугі розны. У нашым канкрэтным выпадку прынята па-іншаму: тарыф для насельніцтва адзіны”.
Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што камунальныя тарыфы трэба перагледзець, каб яны рэальна адлюстроўвалі сабекошт паслугаў, бо розьніца можа быць істотнай.
(Раманчук: ) “Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі навязвае нам тарыф. Яно гаворыць: верце нам, нашым падлікам. Я думаю, што веры ў тое, што яны ўлучаюць у тарыф, няма. І да тае пары, пакуль тарыфная палітыка ня будзе празрыстай, народ будзе пераплачваць. Бо перакрыжаванае субсыдаваньне зьяўляецца тым мэханізмам, які дазваляе розным дзяржаўным фірмам вельмі добра зарабляць, ня дбаючы пра тое, каб зьніжаць кошт прадукцыі і каб аказваць насельніцтву якасныя паслугі”.