(Карэспандэнт: ) “Чаму бакі ішлі да гэтага пагадненьня гэтак доўга, праз адмову “Газпрому” пастаўляць газ у Беларусь, празь лютаўскае адключэньне газу, праз доўгія і, здавалася, безвыніковыя спрэчкі?”
(Андрэй Піянткоўскі: ) “Таму што быў ідэалягічны фон. Цэлае дзесяцігодзьдзе працягвалася гэтае аб''яднаўчае трызьненьне. На фоне размоваў пра вялікае братэрства здавалася непрыстойным абмяркоўваць нармальныя камэрцыйныя пытаньні.
Цяпер гэты фон быў адкінуты, амаль паводле формулы Пуціна “мухі – асобна, катлеты – асобна”. Калі гэтых ідэалягічных мухаў прыбралі, то, здаецца, усе размовы пра адзіную дзяржаву скончыліся назаўжды.
І сёньняшняе пагадненьне – гэта нармальнае рабочае пагадненьне двух суседніх дружалюбных дзяржаваў, але якія маюць свае асобныя інтарэсы.
Паводле падобных пытаньняў гандлююцца, скажам, Злучаныя Штаты з Эўразьвязам, абмяркоўваючы пытаньні квотаў, паставак, мытаў.
Сёньняшняе пагадненьне можна назваць гістарычным, гэта завяршэньне этапу трызьненьня наконт адзінай дзяржавы і пачатак нармальных дружалюбных узаемавыгадных адносінаў паміж дзьвюма суседнімі незалежнымі дзяржавамі Расеяй і Беларусьсю”.
(Карэспандэнт: ) “Апошнім часам шэраг і расейскіх, і беларускіх выданьняў пісалі, што Масква, Пуцін прадыктуе Беларусі газавы ўльтыматум, які Менск вымушаны будзе прыняць, што Беларусь ня мае козыраў у гандлі з Расеяй. Але ў выніку атрымаўся кампраміс, узаемныя саступкі. Чаму? Чаму ў Масквы не атрымалася прадыктаваць свае ўмовы Беларусі?”
(Піянткоўскі: ) “Спроба прыціснуць (і ў дастаткова грубай форме) адбылася ў лютым з адключэньнем газу. І гэта зрабіла вельмі кепскае ўражаньне ў Беларусі, рэзка зьнізіўся аўтарытэт Расеі. Тут таксама “мухі – асобна, катлеты – асобна”. Адна справа – інтэграцыйныя гульні спадароў Ельцына і Лукашэнкі, іншая справа – хай гэтыя словы і дыскрэдытаваная – сапраўды вельмі дружалюбныя адносіны паміж дзьвюма народамі. І такое стаўленьне да Беларусі не было пазытыўна ўспрынятае ў Расеі.
Дый рэакцыя Літвы, Нямеччыны і Польшчы, якія да таго ж зьвязаныя газавай трубой, была нэгатыўнай. І ў рэшце Пуцін, як і ў іншых пытаньнях зьнешняй палітыкі, прадэманстраваў здаровы прагматызм у дачыненьнях з Беларусьсю”.
(Карэспандэнт: ) “Хацела гэтага Расея ці не, але вынік, так выглядае, можа стаць значнай палітычнай перамогай Аляксандра Лукашэнкі. Ён цяпер можа казаць: “Мы выстаялі, мы прымусілі расейцаў пайсьці на кампраміс, і гэта здолеў зрабіць я.” Так?”
(Піянткоўскі: ) “А што Вы хочаце? І ён будзе мець рацыю. Я ўжо неаднойчы казаў, што сухая рэшта гэтых 10 гадоў – што Лукашэнка стаў бацькам беларускай незалежнасьці. Я мяркую, што Лукашэнка зможа разыграць гэтую нацыянальную карту, у тым ліку і калі паспрабуе працягнуць сваё праўленьне на трэці тэрмін”.
Гаварыў расейскі палітоляг, дырэктар інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянткоўскі.