Праектам дэкрэту “Аб адзіным турыстычным падатку”, распрацаваным Міністэрствам падаткаў і збораў, прадугледжаны новы падатак на кожнага турыста. Паводле дырэктара фірмы “Зьнешінтурыст”, кіраўніка Беларускага Саюзу турыстычных арганізацыяў Уладзімера Макоўскага, пакуль гэтая сума акрэсьленая ў 15 эўра. Але і адносна невялікая лічба можа стварыць вялікія праблемы, — кажа спадар Макоўскі.
(Макоўскі: ) “Той, хто ад’яжджае праз турыстычныя кампаніі за мяжу (усё роўна — Украіна гэта, Заходняя Эўропа ці Амэрыка) з кожнай пуцёўкі, з чалавека будзе вымушаны плаціць 15 эўра. Сям’я з чатырох чалавек, апроч усялякіх нацэнак, заплаціць 60 эўра падатку ў бюджэт. Дзяржорганы матывуюць гэта так: значная частка сродкаў ідзе ў ценевы абарот, і бюджэт нічога не атрымлівае. Таму трэба зафіксаваць стаўку. Але 15 эўра — вялікая спакуса для дробных і шэрагу сярэдніх фірмаў проста пасадзіць кліента на цягнік, адправіць у Маскву і наогул нічога нікому не паказваць. Мы кажам: ня трэба 15 эўра, зрабіце 5. Тады ніхто не захоча з-за такой сумы канфліктаваць з законам і Крымінальным кодэксам. Бальшыня тых, хто зараз выпраўляе турыстаў у Маскву без усялякіх рэгістрацыяў, заплаціць 5 эўра ў бюджэт і будзе спаць спакойна. А бюджэт з-за аб’ёму і колькасьці выйграе”.
У Міністэрстве спорту і турызму паведамілі, што ягонае кіраўніцтва разумее наступствы такога дэкрэту і знаходзіцца ў апазыцыі да яго. А вось Беларускі саюз турыстычных арганізацыяў тым часам папярэджвае: увядзеньне адзінага турыстычнага падатку можа справакаваць сытуацыю, калі турфірмы, атрымаўшы 15 эўра з турыста, будуць шукаць магчымасьць не аддаць гэтыя грошы дзяржаве. Зь іншага боку, чарговы падатак яшчэ больш пераарыентуе турыстаў у бок Расеі, а беларускія кампаніі пераўтворацца ў філіі расейскіх агенцтваў. Паводле спадара Макоўскага, ужо цяпер траціна беларускіх турыстаў карыстаецца паслугамі расейскіх турфірмаў, а новыя падаткі могуць прывесьці да таго, што ці не палова беларусаў будзе плаціць маскоўскім агенцтвам.
(Макоўскі: ) “15 эўра трэба заплаціць з чалавека. Адправіў сотню — 1500 эўра. Гэта сур’ёзная сума, якую, калі не заплаціць, можна пакласьці ў кішэню. Таму можна паступова стаць проста грамадзкім распаўсюднікам замежных турфірмаў, не беручы тут грошай наогул. Афармляць толькі дакумэнты, паведамляць нейкай фірме ў Маскву, людзей будуць сустракаць ля вагону, дзе яны будуць разьлічвацца за пуцёўкі. А расейская кампанія будзе проста пералічваць камісійныя на ўтрыманьне офісу, нязначны заробак супрацоўнікам, а ўсе астатнія грошы будуць круціцца там. Гэта сцэнар ужо мае месца. І мы папярэджваем: калі зробіце яшчэ большую адзіную падатковую стаўку, то працэс атрымае незваротны характар. І ня толькі ў Маскве, але ў Кіеве — там яшчэ таньней”.
Спадар Макоўскі спадзяецца, што ліставаньне зь дзяржаўнымі чыноўнікамі не дазволіць увесьці абавязковы падатак ў разгар турыстычнага сэзону, калі ўжо прададзеныя туры па раней абвешчаных цэнах. Калі ж гэта здарыцца, кіраўнікі турфірмаў пакідаюць за сабой права рэагаваць адэкватна, аж да звароту ў Канстытуцыйны суд.