Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень правоў чалавека пад наглядам міліцыі


Шасьцёра міліцыянтаў назіралі, як 15 віцебскіх актывістаў раздавалі мінакам літаратуру пра правы чалавека.


Супрацоўнікі міліцыі выклікалі дзьве службовыя машыны, але ўсё ж нікога затрымліваць ня сталі.

Belarus - opposition action in Vitebsk on the Human rights Day, 10.12.2007
А пятай вечара прадстаўнікі Партыі БНФ, абласнога аргкамітэту па стварэньні партыі "Народная Грамада" (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя) і стваранага грамадзкага аб’яднаньня "Рух за Свабоду" выйшлі на вуліцу Леніна з газэтамі "Народная Воля". На знак таго, што ў Беларусі ўлады абмяжоўваюць права на свабоду інфармацыі, некаторыя зь іх завязалі сабе раты.

Тым часам яшчэ некалькі актывістаў раздавалі мінакам брашуры "Што можа даць Беларусі Эўразьвяз", "Даклад Спэцыяльнага дакладчыка па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына" і першую кніжку з сэрыі "Закатаваная памяць" прысьвечаную ахвярам камуністычнага рэжыму на Віцебшчыне.

Міліцыянты зьявіліся на месцы правядзеньня акцыі праз 15 хвілін ад пачатку. Убачыўшы спаміж прысутных журналістаў незалежных СМІ і праваабаронцаў, супрацоўнікі міліцыі пачалі раіцца па тэлефоне з кіраўніцтвам, ці затрымліваць пікетоўцаў.

Пад наглядам міліцыі акцыя працягвалася каля гадзіны. За гэты час актывісты пасьпелі раздаць некалькі соцень паасобнікаў друкаваных выданьняў. Міліцыянты нікога не затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG