У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на першы прыход у павятовыя Ашмяны. Неўзабаве айцец Мікалай бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму “Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы”.
Беларуская мова і патрыятычныя казаньні маладога адукаванага сьвятара вельмі хутка заўважылі царкоўныя й сьвецкія ўлады. Лапіцкі мусіў ехаць да новага месца службы — у глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.
У гады Другой сусьветнай вайны ён займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкай Службы Бясьпекі, а вярнуўшыся на волю, пераязджае ў Менск і далучаецца да адбудовы Беларускай праваслаўнай царквы. Пасьля аўтакефальнага сабору 1942 году Лапіцкага прызначылі настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы, якую старыя менчукі й цяпер згадваюць добрым словам — як і самога сьвятара, што ў нялюдзкі час знаходзіў для кожнага слова спагады й падтрымкі.
Як дэлегат ад духавенства ён браў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе, што пацьвердзіў вернасьць незалежніцкім ідэалам 25 сакавіка.
У 1946-м разам зь Беларускім царкоўным камітэтам айцец Мікалай склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы. Лапіцкі, дарэчы, заўсёды падкрэсьліваў, што хрысьціянства прыйшло на нашыя землі ня з Кіеву і, пагатоў, не з Масквы, а з Канстантынопалю, а таму Беларуская аўтакефалія мусіць знаходзіцца ўва ўлоньні Усяленскага Канстантынопальскага патрыярха.
Жывучы пазьней у ЗША, айцец Мікалай працягвае сваё сьвятарскае служэньне: узначальвае прыход Сьвятой Эўфрасіньні ў адным з цэнтраў нашай эміграцыі ў Новым сьвеце — горадзе Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі; стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс “Царкоўны Сьветач”.
Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР Лапіцкі чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
Трыццаць гадоў таму ў разьвітальных словах на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры сябры й знаёмыя казалі, што “пуцяводнымі зоркамі протапрэсьвітара Мікалая заўсёды былі служба Богу, Беларускай праваслаўнай Царкве і Беларускаму Народу”.
Найлепшым помнікам ахвярнаму сьвятару сталася выдадзеная ў 2006-м Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку і Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук кніга “Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу й Беларусі”. Гэты амаль 700-старонкавы фаліянт выйшаў пры чынным удзеле дачкі айца Мікалая Лёлі і сына Жоржа, якія больш чым праз шэсьць дзесяцігодзьдзяў пасьля расстаньня з радзімай зноў прыехалі ў Беларусь і ўразілі мяне як сваёй выдатнай беларускай моваю, так і шчырай вераю ў Бога і будучую, вольную Беларусь.