Спадара Толчына адвялі ў пункт падатковага кантролю, які разьмешчаны на рынку, дзьверы зачынілі на ключ знутры і не выпускалі актывіста нават у прыбіральню. Гэта доўжылася да таго часу, пакуль на рынак не прыехаў намесьнік начальніка Савецкага раённага адзьдзелу міліцыі горада. Ён патлумачыў, што міліцыя затрымала Толчына дзеля высьвятленьня асобы.
Радыё Свабода А 10-й раніцы на Давыдаўскім рынку ў Гомелі міліцыя затрымала актывіста АГП Андрэя Толчына. Ён раздаваў прадпрымальнікам ўлёткі аб праблемах дзейнасьці прыватных бізнэсоўцаў і існуючай сыстэме падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў.
Самае папулярнае
1