Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
“На Заслаўскую карданажную фабрыку паступіла вялікая партыя школьных падручнікаў… Як кажуць работнікі фабрыкі, “шкада знішчаць такое дабро” (1996)

“На Заслаўскую карданажную фабрыку паступіла вялікая партыя школьных падручнікаў… Як кажуць работнікі фабрыкі, “шкада знішчаць такое дабро” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 30 чэрвеня

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“У Віленскім Акружным Судзе 20 г.м. адбылася расправа над Сяргеем Прытыцкім, які 27.1. сёл. ў гэтым-жа судзе, падчас суду над камуністамі, страляў у Я.Стрэльчука, каторы выступаў сьведкай у той справе, а пасьля, уцякаючы, страляў у Ст.Дайноўскага — функцыянара сьледчай паліцыі. У выніку расправы суд засудзіў Сяргея Прытыцкага, 23 гадовага, з в.Гаркавічы, Сакольскага павету, за прыналежнасьць да КПЗБ на 15 гадоў катаргі, а за замах на жыцьцё Стрэльчука і Дайноўскага — на кару сьмерці праз павешаньне”.

“ЛіМ”, 1956 год. Пра археалягічныя знаходкі на Наваградчыне:

“У адным са штучных курганоў ля Сяльца знойдзены цікавыя ўзоры керамікі, ганчарная пасуда, жалезныя і бронзавыя нажы і пярсцёнкі, а таксама пацеркі. Трэба меркаваць, што тут было месца спальвання жанчын славянскага племені. На грані Х—ХІ стагоддзяў асобныя славянскія плямёны спальвалі памёршых, а затым звозілі іх у адно месца і засыпалі зямлёй. Так утвараліся штучныя курганы”.

“Свабода”, 1996 год:

“На Заслаўскую карданажную фабрыку паступіла вялікая партыя школьных падручнікаў. Работнікі фабрыкі разбіраюць абсалютна новыя кнігі для сваіх дзяцей. Некаторыя экзэмпляры яны прывезлі ў рэдакцыю “Свабоды”, а менавіта — “Гісторыю Беларусі” для 8—9 класаў (выдання 1992—1993 гадоў), “Буквар” Анатоля Клышкі (1992 года), “Беларускую мову для 3 класа” (1994 года)… Як кажуць работнікі фабрыкі, “шкада знішчаць такое дабро”. Чыстка школьных бібліятэк ад падручнікаў першых гадоў незалежнасці распачалася пасля таго, як ў жніўні мінулага года прэзыдэнт Лукашэнка прыняў адыёзнае рашэнне пры выключэнне з сістэмы адукацыі падручнікаў і дапаможнікаў узору 1992—1995 гадоў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG