Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла...
Хто ў Беларусі ня ведае гэтых слоў, якія, пакладзеныя на музыку кампазытарам Міколам Равенскім, даўно сталі народнай песьняй, а яе мэлёдыя – пазыўнымі нашага радыё.
Суаўтарка Равенскага (дарэчы, аўтара музыкі нашага рэлігійнага гімну “Магутны Божа” на вершы Натальлі Арсеньневай) — паэтка і дзеячка нацыянальнага руху “нашаніўскае” пары Канстанцыя Буйла.
Спадарыня Канстанцыя ня раз згадвала, што якраз дзякуючы гэтай газэце — легендзе беларускага друку — якую атрымліваў бацька, яна і пачала пісаць. Надрукаваўшы свой першы верш у 16 гадоў, віленчанка Буйла зрабілася сталай аўтаркаю “Нашае Нівы”. Янка Купала прасіў яе: “Пішыце яшчэ і яшчэ” і прысьвяціў зусім юнай паэтцы верш “Мая думка”. Ён жа стаў рэдактарам першае кнігі Буйлы “Курганная кветка”, якую аформіў Язэп Драздовіч. У тым самым шчасьлівым для Канстанцыі 1914-м яна з рэкамэндацыі паэткі Алаізы Пашкевіч — Цёткі ўзначаліла беларускую кнігарню ў Полацку.
Круты пералом у жыцьці Буйлы надышоў пасьля замужжа і пераезду ў Маскву, дзе ёй было наканавана пражыць болей за шэсьць дзесяцігодзьдзяў. Удалечы ад Беларусі яе муза амаль замоўкла. У 1930-я зьнік у віхуры рэпрэсіяў муж. Калі пасьля вайны паэтка зноў падала голас, сацрэалістычныя крытыкі адказалі абвінавачаньнямі ў тым, што яна апявае не “вялікую краіну Саветаў”, а — Беларусь. Крамольна-нацыяналістычнымі былі абвешчаныя, да прыкладу, радкі:
Зямля мая далёкая, Зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, Каму красой ты роўная...
Прамінулі гады, і эпітэт “сінявокая” ў дачыненні да Беларусі стаўся хрэстаматыйным.
У 1968-м Канстанцыя Буйла адмовілася сьвяткаваць свой юбілей. “Што адзначаць, — пыталася яна.— Што з плеяды нашых пісьменьнікаў адна засталася, як сасна на галявінцы, хістацца над магілаю сьсечаных дрэў?..”
Калі 20 гадоў таму яе душа адляцела ў Вечнасьць, прах Канстанцыі вярнуўся ў родную Беларусь, пад тое неба, што, як яна пісала, “па-асабліваму блакітнае, паркалёвае, трошкі ружаватае...”