“Беларуская крыніца”, 1926 год. Зь Літвы:
“Гісторыя Беларускай кнігі”. Нядаўна пад гэткім загалоўкам вышла ў Коўні беларуская кніга. Напісаў яе В.Ластоўскі. Кніга мае ў сабе да 800 страніц. Шырэйшую ацэну гэтай кнігі дзеля яе вялікасьці адкладаем на другі раз. Тут толькі мусімо адзначыць, што “Гісторыя Беларускай кнігі” становіць сапраўды цэнны ўклад у скарбніцу беларускай літаратуры. У продажы ў віленскіх кнігарнях покуль што кнігі гэтай няма”.
“Комуніст”, 1936 год:
“Забываецца паднявольная песня старой вёскі. На яе месца прыходзіць новы жыццярадасны спеў пра багатае калгаснае жыццё… Сёлета ўпершыню калгаснікі арцелі імя Гікало, Слабодскага сельсовета, засеялі поўгектара каўчаканоснай расліны кок сагыз… Калгасніцы нават спяваюць частушкі пра кок сагыз, авеяныя глыбокай радасцю калгаснай працы:
Я пасею кок сагыз, Вырасце харошы, А мой мілы на заводзе Зробіць мне галёшы”.
“Звязда”, 1956 год. Рэдакцыйны артыкул “Совецкі міліцыянер”:
“Советская грамадскасць, аддаючы належнае той вялікай рабоце, якую праводзяць органы міліцыі, не можа, аднак, лічыць, што яна ўсюды і ва ўсіх яе звеннях вядзецца ўзорна. Яшчэ, нажаль, нярэдкія выпадкі, калі ў грамадскіх месцах беспакарана арудуюць хуліганы, не заўсёды актыўна вядзецца барацьба са спекуляцыяй і іншымі шкоднымі перажыткамі ў свядомасці асобных людзей”.