(Уладзіслаў: ) “Я лічу, што прыватная ўласнасьць павінна быць недакранальнай, нават калі яна набытая незаконным шляхам. Калі ў Лукашэнкі і ягонага атачэньня ёсьць рахункі за мяжой ці маёмасьць, іх трэба абнародаваць, то бок сказаць, што яны ёсьць і колькі, але не замарожваць і не адбіраць. Нельга прыпадабняцца бальшавікам-камуністам. Няхай іхныя рахункі і маёнткі застануцца помнікамі іхным злачынствам. Хто-небудзь усё роўна скарыстаецца маёмасьцю, якая існуе фізычна. А калі дзяржава яе канфіскуе, яна, як заўсёды, будзе раскрадзеная, альбо выкарыстаная найгоршым з усіх магчымых спосабаў”.
(Мікалай Бельскі: ) “Добры вечар! Ягору Маёрчыку асабістае прывітаньне. Адно добрае, што Амэрыцы засталося – гэта сьцерці Саветы з твару зямлі”.
(Валер Бярыла, Лунінецкі р-н: ) “Хацелася б даведацца з дапамогай “Свабоды” вось пра што. У многіх краінах былога сацыялістычнага лягеру пры іх падзеньні архівы спэцслужбаў сталі даступнымі шырокай грамадзкасьці. А ці магчыма такое, калі падзе беларускі рэжым, нам, простым грамадзянам, даведацца пра гэтыя архівы, дасье на кожнага грамадзяніна, якія зараз у спэцслужбаў? У прыватнасьці, нам пісьменьнік Уладзімер Арлоў расказваў пра знакамітых людзей Беларусі, нават сучасьнікі, якія сышлі з гэтага сьвету. У нас ёсьць зьніклыя палітыкі і дзеючыя вядомыя палітыкі, якія зараз пільную ўвагу спэцслужбаў адчуваюць. Нават я, просты чалавек, за тое, што змагаўся за свае правы і дайшоў у гэтым аж да камітэту ААН па правам чалавека, нават я хацеў бы пацікавіцца пасьля падзеньня рэжыму пра гэтыя дасье і архівы, памагатых спэцслужбаў і г.д. Паважаная “Свабода”! Як вы лічыце, ці магчыма будзе грамадзянам Беларусі, калі да ўлады прыйдуць новыя людзі, пазнаёміцца са сваім дасье, якое заводзіцца спэцслужбамі, амаль у кожнай краіне?”
(Спадар: ) “Радыё Свабода, вось слухаю, людзі гавораць, што па беларускаму тэлебачаньню няма чаго слухаць, што там толькі адна хлусьня. Можа, гэта і так. Але я веру Лукашэнку, што там гавораць, што ягоны бацька згарэў у танку на нейкім фронце ў Бэрліне ці Польшчы. Яшчэ я веру таму, што ён казаў, што ў Пецярбургу Скарына жыў і працаваў. Канечне ж, там адна хлусьня! Каб ня Радыё Свабода, дык увогуле ня ведаў бы, што адбываецца ў Беларусі і ў сьвеце”.
(Міхаіл Леках:) “Толькі што праслухаў перадачу, у якой удзельнічаў дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. На жаль, але я не магу пагадзіцца са сьцьвярджэньнем спадара дырэктара. Справа ў тым, што на сур’ёзныя пытаньні вы не адказваеце, проста іх апускаеце. Я неаднаразова тэлефанаваў і прасіў патлумачыць, чаму Беларусь і беларускі народ навучаюць людзі, якія кіруюць крымінальнымі дзяржавамі. У прыватнасьці, Польшча займае першае месца ў Эўропе па карупцыі і крадзяжам. І вось прадстаўнікі карупцыйнай дзяржавы вучаць Беларусь жыць! Стаўлю пытаньне. Калі прадстаўнікі карупцыянэраў і злодзеяў кончаць Беларусь навучаць? Чаму Беларусь і беларусаў ня вучаць дзеячы палітычныя, грамадзкія, скажам, зь Фінляндыі? Вось на гэтае пытаньне вы ж не адказваеце!”
(Спадарыня: ) “Хай ведаюць усе нядобразычліўцы нашай любімай “Свабоды”, што мы сваё радыё ў крыўду нікому не аддадзім! Пасьля той хлусьні, якая нас усюды акружае, Радыё Свабода – гэта сапраўдны сябра, які і выслухае, і супакоіць і стрэс здыме”.
(Галіна Аляксандраўна, Магілёў: ) “Хачу адказваць на званок грамадзяніна, які сьцьвярджае, што слухачы Радыё Свабода далей за свой нос ня бачаць, бо не глядзяць беларускае тэлебачаньне. Кожны чалавек мае права глядзець, слухаць тое, што яго ўстройвае. Асабіста мяне ўстройвае праўдзівая інфармацыя. Я яе шукаю там, дзе яна ёсьць. Таму я і слухаю беларускую і расейскую “Свабоду”. Калі вас, паважаны, устройвае беларускае тэлебачаньне, радыё, газэты, то, паверце, я б не сказала, што выбачыце нешта далей свайго носу.
І яшчэ. За хлусьню, за падман 19-га сакавіка 2006 году, за арышты тых, хто дамагаўся праўды, справядлівасьці, свабоды, Беларусь пазбавілася павагі эўрапейскіх краінаў. 17-18 траўня, можна сказаць, не адбылася міжнародная канфэрэнцыя Інтэрполу. З 45 краінаў удзельніц прыехала ўсяго 12! Сорам і ганьба на ўсю Эўропу! Радуйцеся, Лукашэнка, Ярмошына, Паўлічэнка і чыноўнікі ўсіх рангаў, вы добра папрацавалі! Дзякуючы вам Беларусь, магчыма, пазбавілася павагі ўсяго сьвету”.
(Ігар, Мазыр: ) “Пасьля пераходу на летні час вельмі дрэнна стала чуваць вашыя перадачы. Вось і цяпер я не магу паслухаць начную Радыё Свабоду. Ня ведаю, што можна зрабіць, але хай парухаюцца вашыя тэхнічныя службы”.
(Спадарыня: ) “Паслухала размову са спадарыняй Касьценка. Ахоплівае гонар за нашу беларускую моладзь, за тую, якая была на плошчы. Я іх бачыла сваімі вачыма. Гэтая маладая дзяўчына столькі перанесла, была за кратамі і не азлобілася, ня пала духам, гаворыць пра любоў, што любоў – гэта наша ратаваньне. Божа! Як жа хораша становіцца на душы! Сапраўды, жыве Беларусь!”
(Спадар: ) “Наконт шуміхі, якая зараз разьвязалася вакол гэтага вядомага кіно і той рэакцыі, якую ў нас праяўляюць нашыя рэлігійныя дзеячы. Мне здаецца, што проста мастацтва мастацтвам, а рэлігія рэлігіяй. І падобная шуміха з боку так званых "служакаў" культу выглядае проста ў вышэйшай ступені сьмешна. Лепш бы гэтыя дзеячы, асабліва праваслаўныя, дбалі больш пра сваё маральнае аблічча, а не асуджалі мастацкія творы, якія існуюць самі па сабе і маюць поўнае права на сваё існаваньне. Тым больш, як напісана ў Бібліі: “Бог даў кожнаму свабоду, ён за яе пайшоў на крыж. І кожны ў праве сам успрымаць і рашаць, што яму рабіць з гэтай свабодай”.
(Віктар, Мачулішчы: ) “Добры дзень! Ёсьць праблема. Хацеў настроіцца на расейскае Радыё Свабода і на ВВС, але нешта тут адбываецца: ідзе нейкі шорах, трэск, нейкі электрычны разрад”.
(Спадарыня: ) “Лукашэнка перад усёй рэспублікай беларускай біў па грудзях, што ў яго няма ні капейкі грошай, і кватэры няма – нічога. Аказалася, што ў яго і яго чыноўнікаў за мяжой пакладзены грошы. Чаму ж яны гэтыя грошы не кладуць у Беларусі? Гэта што, не злачынцы? Пэнсію плаціць няма чым, заробкі мізэрныя, а іх грошы за мяжой! Абакралі ўсю Беларусь і схавалі за мяжой грошы!
Яшчэ, казаў, што кватэры ня мае. Хай прыходзіць у маю “хрушчоўку”, пушчу яго на кватэру, у якой усё ломіцца, усё патрэскалася, усё знасілася. ЖЭСы мажуць, мажуць гэтыя “хрушчоўкі”, яны лопаюць, трэскаюць, хутка будуць людзей давіць. Дык да гэтага яму справы няма! Злачынцы ва ўладзе!”
(Спадар: ) “Чаму гэта Польшча дэмакратычная за 25 год запазычыла 120 мільярдаў вонкавага доўгу? Чаму яны ня маюць працоўных месцаў? Працаздольныя людзі езьдзяць па ўсёй Эўропе, каб зарабіць, а яны вучаць Беларусь, як нам жыць! Хачу пачуць адказ”.
(Спадар: ) “Добры дзень, “Свабода”! Шчасьця вам, радасьці, любові і доўгіх год жыцьця! Будзьце заўсёды з намі!
Чуў, “Свабода” казала, як зьберагчы свае заробленыя грошыкі: у банку альбо ў панчохі хаваць. Да ніяк ня трэба хаваць. Будзеш хаваць у панчохі, злодзей залезе, скрадзе; у банка пакладзеш – дзяржава скрадзе. Вось вам прыклад: развалілі Саюз – абакралі, з ног да галавы абакралі. Стаў прэзыдэнтам Лукашэнка, ён казаў, цытую: “Развалілі Саюз, абакралі народ, а аддаць народу не грашыма дык матэрыяльна”. Вось, па сёньняшні дзень аддаюць. Вось як ён умее хлусіць”.