Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў заклікаў афіцыйны Менск не ўжываць сілы на "Чарнобыльскім шляху"


Радыё Свабода Напярэдадні заплянаванага на сёньня ў Беларусі “Чарнобыльскага шляху” МЗС Украіны заклікала беларускія ўлады забясьпечыць права грамадзян Беларусі на мірныя сходы і пазьбегнуць сілавых дзеяньняў адносна ўдзельнікаў акцыі.

У заяве адзначаецца, што сёньня ва Ўкраіне, у Беларусі і ў Расеі будуць праводзіцца масавыя мерапрыемствы, прысьвечаныя сумнай гадавіне. Адной з такіх акцыяў стане “Чарнобыльскі шлях”, які традыцыйна праводзіцца ў Беларусі.

Кіеў заклікае Менск праявіць талерантнасьць і забясьпечыць права беларускіх грамадзян на мірныя сходы ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG