У сувэрэннай Беларусі адно зь першых публічных пакаяньняў зьдзейсьніў Вячаслаў Кебіч. Тагачасны прэм’ер-міністар пакаяўся за падпісаньне Белавескіх пагадненьняў і заявіў, што развал Савецкага Саюзу быў найвялікшай памылкай кіраўнікоў Расеі, Беларусі і Ўкраіны.
У 1994 годзе ўлада перайшла да прэзыдэнта Лукашэнкі, і чыноўнікі пачалі прызвычайвацца да новых правілаў. Пры канцы таго ж году кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня інфармацыі адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Фядута ўзяў на сябе пэрсанальную адказнасьць за выхад шэрагу газэтаў зь “белымі плямамі” й звольніўся з пасады.
(Фядута: ) “Гэта было не зусім пакаяньне, гэта было тлумачэньне пазыцыі. Насамрэч я проста зьдзейсьніў тое, што абяцаў студэнтам журфаку БДУ. Падчас выступу перад імі 1 верасьня мне задалі пытаньне: што будзе, калі загад, які я атрымаю як чыноўнік, будзе разыходзіцца з маімі поглядамі? Я адказаў, што выканаю загад і сыду ў адстаўку, паколькі чалавек, які прыйдзе на маё месца, ня будзе мець падставаў для ваганьняў, якія ёсьць у мяне”.
У 1996 годзе газэта “Народная Воля” надрукавала артыкул Дзьмітрыя Булахава пад назвай “Ліст да бацькоў”. Былы кіраўнік выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі пісаў, што расчараваўся ў першым прэзыдэнту і ня верыць ніводнаму ягонаму слову. Фактычна Булахаў пакаяўся ў тым, што спрычыніўся да перамогі на выбарах былога саўгаснага дырэктара. Праўда, праз чатыры гады Булахаў быў прызначаны тым жа Лукашэнкам адным з кіраўнікоў сакратытарыяту СНД, а днямі — прадстаўніком прэзыдэнта ў Нацыянальным сходзе.
У канцы 1990-х публічна пакаяцца прапаноўвалі двум вядомым “сядзельцам”. Арыштаванаму нібыта за злоўжываньне службовым становішчам міністру сельскай гаспадаркі Васілю Лявонаву далі выбар: датэрміновае вызваленьне за публічнае пакаяньне. Пра аналягічную прапанову расказаў і двойчы Герой Сацыялістычнай працы, былы старшыня калгасу “Расьсьвет” Васіль Старавойтаў:
(Старавойтаў: ) “Штосьці падобнае было. Так казалі: калі напішаш прашэньне прэзыдэнту, то гарантуем табе, што ня будзем даваць тэрміну большага”.
(Карэспандэнт: ) “Вам прапаноўвалі гэта яшчэ перад судом?”
(Старавойтаў: ) “Якраз у часе суду. Але я з гэтым не згадзіўся — я ж нічога не зрабіў супрацьзаконнага! З чаго раптам буду каяцца? Я ніякага злачынства не ўчыняў, нічога ня скраў. І сёньня кажу: я ні грама калгаснага ня ўзяў. Дзяржаву я не падманваў, нічога ў яе такама ня ўзяў. Гэта супраць мяне была напрацаваная такая схема. Чаго ж я буду пасьля гэтага каяцца?”
А вось былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова ў судзе пакаялася. Чыноўніца, якую абвінавацілі ў крадзяжы мільёнаў даляраў, заявіла, што калі перад кім і вінаватая, то толькі перад прэзыдэнтам. Пакаяньне прынялі, а Жураўкова была памілаваная асабіста Лукашэнкам.
Былы начальнік сьледчага ізалятару №1 упраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, сваё пакаяньне ўклаў у кнігу “Расстрэльная каманда”.
(Алкаеў: ) “Я пераацэнку зрабіў сваім учынкам і сваёй жыцьцёвай пазыцыі. Гэта кніга пра спробы знайсьці ісьціну ў выкраданьні вядомых палітыкаў — Захаранкі, Ганчара і Красоўскага і пра тое, чаму гэта не ўдалося. Другая тэма — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да такога сярэднявечнага спосабу пакараньня, як сьмяротнае пакараньне. Трэба гэтую справу скасоўваць”.
Асобным прадстаўнікам апазыцыі пакаяньне адкрыла дарогу ў дыпляматыю. Так, былы камуністычны лідэр Васіль Новікаў пасьля замірэньня з уладамі выправіўся амбасадарам Беларусі ў Малдову, а былы міністар замежных справаў Пятро Краўчанка — у Японію.
Гл.таксама Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!" А.Казулін асудзіў дзеяньні рэктара БДЭУ Шымава Былая намесьніца міністра адукацыі, прарэктар ЭГУ: "Калі ўнівэрсытэт становіцца такім, то ў краіны няма будучыні" Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі?