Учора гэтая арганізацыя абнародавала сваю штогадовую справаздачу, у якой вельмі крытычна ацаніла становішча са свабодай слова ў Беларусі. Сёньня выступаючы на брыфінгу Алекс Лупіс сказаў:
(Лупіс: ) "Я мяркую, што палітыка беларускіх ўладаў накіраваная на крыміналізацыю незалежнай журналістыкі. Супраць журналістаў ужываюцца рэпрэсіўныя законы і перасьлед. На жаль, адкрытасьць, годнасьць не ўласьцівыя дзяржаўным мэдыям, якія займаюцца прапагандай. Беларускія журналісты кажуць, што ім не хапае міжнародных арганізацыяў навучаньня стандартам журналістыкі – "IREX", "Internews", якія былі выдаленыя з краіны некалькі гадоў таму".
На думку прадстаўніка Камітэту абароны журналістаў, палітыка беларускіх ўладаў адносна свабоды слова сьведчаць пра няўпэўненасьць беларускай улады.
(Лупіс: ) "Рэпрэсіі супраць мэдыяў адлюстроўваюць слабасьць ўладаў. Яны ня ўпэўненыя ў сябе. Калі б Лукашэнка быў упэўнены ў сваіх пазыцыях, ён дазволіў бы друку публікаваць спрэчкі, дэбаты, публікаваць спрэчкі і розныя меркаваньні. Гэтага няма. Такая сытуацыя адлюстроўвае недавер ўлады да народу. Яна не дае народу магчымасьці фармуляваць яго меркаваньні".
Алекс Лупіс выказаў меркаваньне, што сытуацыя ў Беларусі залежыць ад уплыву яе ўсходняга суседа.
(Лупіс: ) "Ключ да зьменаў у Беларусі ляжыць у Маскве. Без падтрымкі Крамля Лукашэнку было б значна цяжэй ужываць рэпрэсіі супраць мэдыяў і незалежнага грамадзтва".
Прадстаўнік Камітэту абароны журналістаў заклікаў ўрады заходніх краінаў весьці дыялёг з Масквой, каб зьмяніць гэтую сытуацыю.
Гл. таксама Амэрыканскія кангрэсмэны – на беларускай "Свабодзе"