Сарсэнбайулы быў адным зь лідэраў апазыцыйнай партыі "За справядлівы Казахстан" і былым казахскім амбасадарам у Расеі. Ён быў вядомы сваёй рэзкай крытыкай на адрас кіраўніцтва краіны і асабіста Нурсултана Назарбаева.
Дзяржаўнае агенцтва навінаў Казахстану паведаміла, што Сарсэнбайулы загінуў выпадкова ў часе паляваньня, аднак ягоны дарадца Айдос Сарымаў упэўнены, што гэта не няшчаснае здарэньне, а сплянаванае забойства.
(Дарадца: ) "Сарсэнбайулы быў забіты. Ягоныя рукі былі зьвязаныя за сьпінай. Яму стрэлілі ў галаву. Сьпярша – у лоб, потым – у патыліцу. Няма ніякіх сумневаў, што гэта наўмыснае забойства".
Летась, у лістападзе, у Казахстане быў забіты яшчэ адзін апазыцыйны дзеяч Заманбек Нуркадзілаў.