Сустрэча, у якой узялі ўдзел шэраг былых супрацоўнікаў польскай службы Радыё Свабодная Эўропа, экспэртаў, а таксама госьці зь Беларусі – прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, журналісты і беларусы Беласточчыны – была прысьвечаная перадусім абмеркаваньню сытуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў. Прысутныя адзначалі, што ў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі ёсьць шмат агульнага з Польшчай часоў ваеннага становішча.
Такое спатканьне мае перадусім вялікае сымбалічнае значэньне – у "Радыё кафэ" абмяркоўваюцца толькі найважнейшыя падзеі, прычым размова цалкам запісваецца і перадаецца потым ў праграме польскага радыё. Аліна Грабоўска – выканаўчы сакратар Клюбу і шматгадовы супрацоўнік польскай службы Радыё Свабодная Эўропа, на просьбу даць параду беларускім журналістам зь незалежных мэдыяў, якія вымушаныя цяпер працаваць ва ўмовах перасьледу і адсутнасьці свабоды слова, кажа.
(Грабоўска: ) "Самае галоўнае – гэта інфармацыя і тое, як гэтая інфармацыя падаецца. Пра ўсё тое, што ў Беларусі цяпер адбываецца, трэба казаць праўду. Гэта галоўная задача журналіста – казаць праўду пра падзеі, і больш нічога".
У "Радыё кафэ" вельмі цікавы інтэр''ер. Там ёсьць некаторыя рэчы з польскай рэдакцыі ў Мюнхэне, шмат здымкаў стваральніка і перашага дырэктара службы Яна Новака-Езёраньскага, які, як вядома, быў гарачым прыхільнікам дэмакратызацыі Беларусі. Але бадай найбольш цікавае – копіі газэтных карыкатураў і прапагандысцкіх плякатаў, якія малявалі на супрацоўнікаў польскай службы Радыё Свабодная Эўропа ў камуністычныя часы.
Гаворыць мэнэджэр "Радыё кафэ" Дарота Касьціньска.
(Касьцінська: ) "Тут у нас усё зьвязанае з Радыё Свабодная Эўропа. Усю гісторыю можна прасачыць. Шмат людзей прыходзяць менавіта з-за гэтага. А тыя, асабліва замежнікі, хто ня ведае пра радыё, пытаюцца – мы тлумачым і як бы ўцягваем іх у гісторыю".
А вось што кажа Робэрт Кавальскі – варшаўскі студэнт, які наведвае "Радыё кафэ".
(Кавальскі: ) "Студэнты, маладыя людзі таксама ведаюць пра радыё Свабодная Эўропа. Гэта быў голас свабоды ў камуністычнай Польшчы. Цяпер, як вядома, у Беларусі падобная сытуацыя, і пра гэта даведваюцца ўсё больш палякаў. Зацікаўленасьць Беларусьсю будзе расьці".
Выканаўчы сакратар Клюбу супрацоўнікаў польскай службы Радыё Свабодная Эўропа Аліна Грабоўска не выключае, што ў хуткім часе будзе наладжанае яшчэ адно спатканьне, прысьвечанае Беларусі.