Заўжды адчуваю лёгкае трымценьне, калі аўтобус збочвае з Гарадзенскай шашы ў бок Іўя — гістарычна надта ж загадкава-шматслойныя гэтыя мясьціны, назва якіх, як мяркуецца, паходзіць ад івы — адной з назваў вярбы. Мінуўшчына глядзіць на цябе аканіцамі найстарэйшага ў Беларусі каталіцкага храму Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, пабудаванага аж у 1342 годзе. У 15 стагодзьдзі пры кляштары Ордэну бэрнардынцаў дзейнічалі бібліятэка і школа рыторыкі. У 1585-м узьнікла Іўеўская акадэмія. На сынодзе выступаў Сымон Будны. У Іўі, дзякуючы перакрыжаваньню гандлёвых шляхоў ды тутэйшым габрэйскім гандлярам, на стале ў абывацеля было ўсё, што ядуць у Маскве і Парыжы. Дарэчы, Іўе спрадвеку было гэткім Бабілёнам, дзе жылі разам беларусы, габрэі, татары, палякі. Зразумела, што івейцы, як называюць сабе мясцовыя, не задаволеныя сваім сучасным станам, кажа гісторык Уладзімер Міхноўскі.
(Міхноўскі: ) “Пару гадоў таму Іўю далі статус гораду, але ён да гэтага статусу не дацягвае, бо, калі няма агульнай грамадзкай прыбіральні ў горадзе, прабачце, які ж гэта горад?! Па-другое, ён мусіць быць разьвіты прамыслова і ў культурным сэнсе. Вялікае мястэчка сучаснай Беларусі. Праўда, вёскі выміраюць, і Іўе разрастаецца”.
Дадам: пакуль не на карысьць іншым гараджанам 10-тысячнага Іўя, якія церпяць ад татальнага беспрацоўя. Вось якую гісторыю распавёў мне выпадковы знаёмца Алесь.
(Алесь: ) “У мяне ў чалавека на працы была апэрацыя — яго парэзалі, восем гадзінаў ляжаў сам цалкам разрэзаны. Пасьля паўгоду шукаў, дзе знайсьці працу на 100 даляраў — інжынэр-мэханік! Ну, няма прадпрыемстваў — газ, банк, крама — усё”.
30-гадовы Алесь — шчасьліўчык, працуе майстрам участку электрасетак і атрымлівае важкі па тутэйшых мерках дзяржаўны заробак 300 даляраў. Таму прозьвішча не называе. Зрэшты, пры гэтым ня ўтойвае і незадаволенасьці палітычнай сытуацыяй у краіне.
(Алесь: ) “Мне не падабаецца, што мяне заганяюць на выбары сілай. Чаго там хадзіць, безь цябе ўсё зробяць”.
(Карэспандэнт: ) “У сумленныя выбары ты ня верыш?”
(Алесь: ) “Адназначна! У Лукашэнкі сёньня абсалютная ўлада”.
Яшчэ ў савецкі час вырошчваньне садавіны і гародніны былі асноўным заняткам значнай часткі івейцаў. Ізноў слова спадару Міхноўскаму.
(Міхноўскі: ) “Садавіна ў нас ня ў лепшым стане. Пасьля мэліярацыяў, што адбываліся ў савецкі час, грунтовыя воды апусьціліся, і па вясьне, калі мароз апускаецца на раўніну, дык гэта б’е па кветках — і завязі няма. Так што івейцы за яблыкамі едуць у Польшчу. Менск, увогуле, забясьпечваецца яблыкамі з Польшчы, якія пад уплывам хіміі захоўваюцца вельмі добра, але палякі гавораць, што гэта ня вельмі добра для здароўя, і самі іх не ўжываюць”.
Лёгка сказаць — “едуць”. Я гутарыў з дальнабойшчыкам Міхасём (дарэчы, яшчэ адзін сталы занятак тутэйшых), які называе вандроўкі за яблыкамі “пякельнымі”.
(Міхась: ) “Яны вывозяць некалькі кіляграмаў у Беларусь, потым ізноў едуць назад, потым ізноў. Паўтоны сабраць — трое сутак туды-сюды, туды-сюды. Пякельная праца, карацей”.
(Карэспандэнт: ) “У Іўі шмат дальнабойшчыкаў?”
(Міхась: ) “Чалавек пяцьдзесят зьбярэцца”.
Падыходжу да адзінага дзейнага прадпрыемства — кансэрвавага заводу, што вырабляе сокі, джэмы, адзінаццаць гатункаў соўсаў. На невялікай тэрыторыі ня бачу ніводнага з шасьцідзесяці працоўных. Зьвяртаюся да вартаўніка Віктара Мікулкі.
(Мікулка: ) “Калі няма працы, іх адпраўляюць дахаты”.
(Карэспандэнт: ) “А колькі дзён на тыдзень рэальная праца ёсьць?”
(Мікулка: ) “Дні тры-чатыры. А куды пайсьці працаваць? Тут ужо закрылі будаўнічы ўчастак, МПМК, сельгасхімію”.
Знаходжу начальніцу вытворчага ўчастку Любоў Іванаўну Гамулку. Кажа, што пакуль выцягваюць вытворчасьць прадукцыі да 70 мільёнаў рублёў на месяц, каб людзі атрымлівалі хоць 150—170 тысяч. Датацыяў ад дзяржавы няма. Таму становішча вельмі хісткае, кажа спадарыня Гамулка.
(Гамулка: ) “Цяжка гадоў пяць, як пайшло. Калі цэны задавальнялі расейскі рынак, было лягчэй — усе баршчы на вайсковыя часткі аддавалі. Цяпер іх прадукцыя таньнейшая. А цяпер, у асноўным, свая вобласьць. Тэлефануем у Берасьце — прабачце, у нас свае. Раней куплялі нашу прадукцыю санаторыі, школы-інтэрнаты, нават на турму працавалі. У крамы адпраўляем, але бяруць няшмат”.
(Міхноўскі: ) “Беспрацоўе — моцны аргумэнт. Чалавек ня можа праявіць сябе адкрыта, як нармальны грамадзянін. Людзі баяцца, як і ўсюды, у нас за гэта могуць пакараць, пазбавіць чалавека працоўнага месца”.
Не адну выбарчую кампанію спадар прапрацаваў назіральнікам ад праваабарончага цэнтру “Вясна”, добра ведае сытуацыю. Працуе ў тутэйшай школе, дзе на свае вочы бачыў, як настаўнікі ўпотай перадавалі адзін аднаму “Народную Волю”. Пры гэтым гарадзкія ўлады ня могуць на месцы выкарыстаць эканамічнага патэнцыялу, што рэальна існуе ў Іўі, цьвердзіць Уладзімер.
(Міхноўскі: ) “Людзі ў нас да рынкавых адносінаў здатныя, хваткія — па колькасьці тых самых шапікаў узяць. Каб былі нармальныя рынкавыя дачыненьні, гэта быў бы цэнтар гандлёвага прыватнага прадпрымальніцтва — ёсьць людзі, якія маюць некалькі шапікаў і па-за межамі раёна. А каб гэта было ў краінах, дзе значная частка падаткаў ідзе ў мясцовы бюджэт, гэта шмат было б для ўздыму самога Іўя, як гораду”.
У Іўі я сустрэўся з уладальніцай прадуктовай крамы “Васілёк” Аленай Каравай на яе просьбу. Алена рэгулярна слухае “Свабоду” і даўно марыла сустрэцца з кімсьці з карэспандэнтаў, каб выказаць, як яна кажа, свае прэтэнзіі.
(Каравай: ) “Я хацела, каб праз вашу “Свабоду” не ішоў бруд там, дзе ён не патрэбны. Вось ня трэба было дрэнна гаварыць пра Дажынкі — чакаюць жа прэзыдэнта, бо ён мусіць уручыць падарункі. Я б таксама, каб заслужыла, хацела, каб ён мне паціснуў руку. Добрага вакол няма, але ж не ва ўсе дзіркі можна ўлезьці, а яны ж яго прадстаўляюць — улада на месцах. Самадурства — самае страшнае, што ёсьць, і тут прэзыдэнту нашаму трэба штосьці памяняць”.
(Карэспандэнт: ) “Вы адчуваеце на сабе гэтае самадурства?”
(Каравай: ) “Ну, канечне, адчуваю! Вось гэтае хаджэньне па кабінэтах — цяжка штосьці прабіваць. Вось канкрэтна па газыфікацыі вуліцы: двойчы рабілі дакумэнтацыю, каб пакласьці трубу. А тое, што жывуць адны пэнсіянэры ды інваліды на Зарэчнай, Зялёнай, і Калгасная — такая цёмная — чаму цэнтральную трубу мы мусім класьці за свой кошт, хто ў стане гэта зрабіць?! Прыгожа зрабілі сёньня цэнтар, але колькі раз закопваліся сродкі, а за гэтыя грошы можна было правесьці газыфікацыю не адной вуліцы Іўя!”
(Карэспандэнт: ) “Але толькі прэзыдэнт прызначае вэртыкальшчыкаў, гэта ягоныя людзі”.
(Каравай: ) “Усё правільна... Штосьці прэзыдэнту трэба мяняць. Дрэнна жыць у такіх раённых цэнтрах, як у нас, дзе сёньня няма куды дзецца моладзі, няма працы — гэта праблема прэзыдэнта, і трэба было яго пакрытыкаваць, і вы павінны ў гэтым дапамагчы”.
Іду па вуліцы Чкалава, дзе жывуць татары. Іўе называюць беларускай татарскай Мэкай. Тут іхная найвялікшая абшчына — больш за шэсьць соцень чалавек. Іўеўскі мячэт быў адзіным афіцыйна дзейным у СССР. Між іншым, тут дынастыя мулаў Шабановічаў, некалькі пакаленьняў. Я ў 76-гадовага Ізмаіла Алеевіча Шабановіча, які тайным галасаваньнем усёй абшчыны — так прынята спрадвеку — быў абраны на пасаду мулы адзінаццаць гадоў таму. І гэта зусім не рэкорд, кажа Ізмаіл.
(Ізмаіл: ) “У 1939-м выбіралі новага мулу — Шабановіча Мустафу Алеевіча. Пяцьдзясят пяць год прабыў! І акупацыя, і немцы — захаваў мячэт. Камуністы перасьледавалі, каб дзеці не хадзілі: “Закрыем мячэт, закрыем мячэт!” А ў нас дзеці пад мячэтам іграюць, дык з выканкаму: “Гэта вы прывучаеце, палітыка”. Альбо нясуць яблыкі, грушы, цукеркі — застануцца, дык дзецям вынесем. Кажуць: “Гэта вы іх падманіваеце!” У мячэце ў нас стаіць скарбонка, і людзі ахвяруюць. Выбіраем гэтыя грошы камісіяй — тры-чатыры чалавекі, у нас казначэй. Так за зіму зьбяром — пафарбавалі дах, паркан вакол мячэту жалезны паставілі, пафарбавалі”.
Ізмаіл Алеевіч у сялянскай вопратцы, на вуліцы яго не адрозьніш ад вясковага беларуса. На стале сьвежыя памідоры ды гуркі — бадай, у кожнай татарскай сям’і парніковая гаспадарка, вырошчваньне ды продаж гародніны тут асноўны занятак. У Ізмаіла чатыры авечкі — бязь іх не адзначыць Курбан-Байрам. Гаспадар жыве на 130 тысяч пэнсіі, усё жыцьцё гандляваў у краме, сьвятар ён, так бы мовіць, па сумяшчальніцтве. Прайшоўшы празь нягоды, іўеўскія татары дэманстратыўна адхіляюцца як ад палітыкі, так і, да прыкладу, ад заезных арабаў з Саудаўскай Арабіі. Пры гэтым, лепшы сябра і сусед па гаспадарцы Ізмаіла — тутэйшы праваслаўны сьвятар. Калярытна выкладае мой суразмоўца гісторыю беларускіх татараў, якую нагадаем і слухачам “Свабоды”.
(Ізмаіл: ) “Мы больш за шэсьцьсот гадоў тут, на беларускай зямлі. Калі на ВКЛ нападалі крыжакі, Вітаўтас папрасіў крымскага хана Тахтамыша, каб ён даў вершнікаў. Даў 2000 вершнікаў і, калі была бітва пад Грунвальдам, разьбілі і князю літоўскаму спадабаліся — нарабілі віску, енку. А хлопцы былі маладыя, дык ён кажа: заставайцеся тут, я вас надзялю зямлёй, жэніцеся. Дык мы мяшаныя. З часам мову страцілі, жывучы ў Беларусі, але, відаць, такая магутная крывя, што іслам захавалі. Аль-Кітаб — з Кур’ану пераклад, кожнае слова тлумачыцца. Ну, і пісалі Кітаб арабскай графікай, а словамі беларускімі. Адзін да аднаго перапісвалі. Напісана так (чытае па-арабску. — В.С.): “У імя Бога міласьцівага і міласэрнага”.
Першых габрэяў у Іўе завезьлі на загад расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Напярэдадні другой сусьветнай больш за палову насельніцтва былі габрэі, яны трымалі больш як шэсьць дзясяткаў крамаў ды шапікаў. Дзейнічалі тры сынагогі, а таксама габрэйскія хор, камэрны аркестар, футбольная каманда — гэныя вандравалі па ўсёй Эўропе. У 1942-м усе яны былі загнаныя ў гета і 12 траўня на ўскраіне Іўя расстраляныя — 2524 чалавекі. Дагэтуль габрэяў тут больш няма. На месцы катаваньня помнік пад ніцымі вербамі, які даглядаюць навучэнцы тутэйшай сярэдняй школы. Ля помніка сустрэў дзевяціклясьніцу Алену Доўнар і яе чатырох сябровак.
(Алена: ) “Я сама беларуска… Мы мяцем, упрыгожваем, можам пафарбаваць, папалоць, пасадзіць кветачкі. 12 траўня сюды прыяжджаюць з розных краінаў габрэі — з Канады, Ізраілю. Расказвалі, што іх вялі па адной з вуліц Іўя, і была адна вельмі прыгожая дзяўчына. Адзін афіцэр нямецкі прапанаваў ёй уратаваньне — выйсьці з шэрагаў, можа, каб яна зь ім жыла. То яна не пагадзілася, бо яна была сапраўднай габрэйкай і пайшла на сваё гібеньне разам з усімі — вырашыла застацца са сваім народам. Нам, людзям цяперашнім, можа, трэба браць прыклад з тых людзей”.
Ізноў да размовы з Уладзімерам Міхноўскім. Уладзімер у другой палове 1990-х працаваў у Асамблеі няўрадавых арганізацыяў “Ратуша”, калі яе ўзначальваў сёньняшні лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.
(Карэспандэнт: ) “Вы працавалі зь Мілінкевічам — як вы ягоныя прэзыдэнцкія пэрспэктывы ацэньваеце?”
(Міхноўскі: ) “Я памятаю яго з таго часу, калі ў Горадні працаваў ва ўнівэрсытэце, кіраўніцтве гораду, “Ратушы”, чытаў артыкулы — вельмі станоўчае ўражаньне. Увогуле, думка івейскага насельніцтва адрозьніваецца — у нас больш блізкія да эўрапейскага мысьленьня людзі, палітычна адукаваныя. Здольнасьці івейскіх жыхароў такія, што, калі ім даць сапраўдную волю, умовы, якія ствараюцца ў дзяржаве, івейцы, упэўнены на 100 адсоткаў, могуць стаць сапраўднымі эўрапейцамі, ня горш за палякаў і французаў”.