У “Тэвінэ” 127 сябраў, аднак на Гарадзеншчыне шэсьць літоўскіх арганізацыяў — на дзьве больш, чым польскіх. Прадстаўнікі іншых нацыянальных суполак віншавалі літоўцаў. Адсутнічалі толькі палякі, зь якімі Дзіргінчус заўжды супрацоўнічаў да стварэньня праўладнага Саюзу палякаў. Пасьля канфлікту вакол СПБ улады сталі дзейнічаць больш абачліва. На вечарыне былі не шараговыя чыноўнікі, як звычайна, а першая намесьніца старшыні аблвыканкаму Марыя Бірукова.
Раней улады не дазвалялі літоўцам адзначаць сьвята каранацыі Міндоўга ў Наваградку і Крэве, а ў Горадні — угодкі Грунвальдзкай бітвы. Спадар Дзіргінчус нават судзіўся з гарвыканкамам разам з палякамі й прадстаўнікамі БНФ, але безвынікова. Цяпер, паводле яго, улады сталі дазваляць літоўцам такія мерапрыемствы.
Літоўскі амбасадар Пятрас Вайцякунас пажадаў сябрам “Тэвінэ” “злучаць у сэрцы дзьве радзімы — Літву і Беларусь і працаваць дзеля дабра абедзьвюх”. Спадар амбасадар станоўча ацэньвае выданьне ў Беларусі першага тому гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
(Вайцякунас: ) “Ну, я думаю, што гэта наша агульная гісторыя — Вялікага Княства Літоўскага, яна не літоўская, не беларуская, украінская або польская — а агульная. І мы павінны — і літоўцы, і беларусы, палякі і ўкраінцы, разам рабіць цяпер нейкія справы, якія б абапіраліся на нашу агульную гісторыю”.