Два галоўныя пэрсанажы фільму сустракаюцца у 1963 годзе на ранча ў адным з заходніх амэрыканскіх шатаў. Спачатку паміж імі – проста сяброўскія стасункі, але пазьней яны перарастаюць у больш гарачыя адносіны. Сканчаецца лета, а разам зь ім і гэты кароткі раман. Кожны вяртаецца да свайго звыклага ладу жыцьця, заводзіць жонку, дзяцей. Аднак тая іскра, што ўзьнікла паміж імі, разгараецца ўсё мацней, і героям даводзіцца перажываць і боль, і расчараваньне пасьля першага мужчынскага гарачага пачуцьця ля Гарбатай гары.
(Коўл: ) “ Я мяркую, што “Гарбатая гара” ёсьць паваротным пунктам для ўсёй супольнасьці геяў ў Злучаных Штатах і ў сьвеце”.
Гэтак лічыць Майкл Коўл, прадстаўнік амэрыканскай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў геяў. Паводле яго, асноўным дасягненьнем фільму зьяўляецца тое, што ўсе пэрсанажы паказаны ў рэальным сьвеце, і гледачы сапраўды адчуваюць усе эмацыянальныя адценьні гэтага канфлікту, калі людзі ня могуць паводзіць сябе так, як яны хочуць, паколькі яны жывуць ў рэпрэсіўным да іх грамадзтве, якое не дазваляе ім быць самімі сабой.
“Гарбатая гара” – гэта ня першы фільм, які падае новы погляд на праблемы гомасэксуалізму. У фільме “Філядэльфія” са спачуваньнем апавядалася гісторыя гея, хворага на СНІД.
Але “Гарбатая гара” – гэта не чарговы фільм пра сэксуальныя меншасьці. Найперш гэта гісторыя пра каханьне і смутак, якія адчуваюць два галоўныя героі – мужчыны. Рэжысэр фільму народжаны ў Тайвані Энг Лі кажа, што эмацыйна гэты фільм можа закрануць кожнага чалавека.
“Гарбатую гару” ўжо высока ацанілі крытыкі. "The New York Times" назвала фільм “кранальным і велічным”. “Гарбатая гара” ужо атрымала шэраг прэстыжных узнагародаў і зьяўляецца адным з галоўных намінантаў на “Оскара”. (Цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў адбудзецца 31 студзеня).
Прадстаўнікі арганізацый сэксуальных меншасьцяў мяркуюць, што фільм “Гарбатая гара” мае вялікі патэнцыял, каб разбурыць нэгатыўныя ўяўленьні пра сэксуальныя меншасьці ў грамадзтве і дапамагчы людзям стаць больш талерантнымі.
***
У беларускіх кінатэатрах фільм “Гарбатая гара” пакуль не дэманструецца. І, праўдападобна, што паглядзець яго ў Беларусі можна будзе не раней за канец красавіка. Вось што паведаміла Радыё Свабода супрацоўніца рэпэртуарнага аддзелу Менскага кінавідэапракату:
(Прадстаўніца пракату: ) “Справа ў тым, што “Гарбатая гара” нават у Расеі выходзіць у красавіку. Таму няхай беларускія гледачы чакаюць гэтага тэрміну. Раней, чым стартуе Масква, мы купіць проста ня можам. На нашай прасторы такіх дыстрыбутараў няма. 20 красавіка фільм стартуе ў Маскве. А калі нам ужо прададуць з Масквы – вось гэта пытаньне”.