(Калюка: ) “Каля 5-й гадзіны ўвечары да мяне дамоў зайшоў начальнік управы службы ўласнай бясьпекі, так ён назваўся, спадар Прыгодзіч. Пачаў з таго, што вось вы, Мікалай Мікалаевіч, на бальнічным, а да нас паступіла інфармацыя, што вы ў гэтую нядзелю агітавалі за Мілінкевіча”.
Як распавёў спадар Калюка, ён патлумачыў госьцю, што за Мілінкевіча не агітаваў, а зьбіраў подпісы.
(Калюка: ) “Кажа мне, вось вы ў групе Мілінкевіча, зьбіраеце за яго подпісы. Вы наносіце ўрон іміджу банку. Навошта вам гэта патрэбна, што вас не задавальняе? Потым гаворыць: “У вас жа кантракт заканчваецца ў красавіку. Мы можам яго не падоўжыць з вамі”. Я задаю пытаньне: “Што, па палітычных матывах”? “Не, – засьмяяўся, – проста так”.
Мікалай Калюка дадае, што спадар Прыгодзіч яму прапаноўваў іншы варыянт удзелу ў выбарчай кампаніі:
(Калюка: ) “Напрыканцы ён сказаў: ведаеце, у лютым будзе агітацыя. Давайце вы будзеце агітаваць за Лукашэнку. Можа, тады вы пяройдзеце ў галаўны філіял, там заробак будзе вышэйшы, кар''ерны рост”, – распавёў зборшчык подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча.
Кіраўнік Савецкага філіялу “Белінвэстбанку” Іван Барычэўскі сьцьвярджае, што ніякага ўціску на зборшчыка подпісаў не было:
(Барычэўскі: ) “Пра што вы кажаце – якія санкцыі?! Ніхто нікога не запалохвае. З чалавекам пагаварылі, таму што на бальнічным чалавек быў. Бачылі яго, што ён дзесьці там подпісы зьбіраў. А што – ты на бальнічным ці ў вольны час подпісы зьбіраў? Больш размоваў, чым гэтай справы”, – кажа кіраўнік філіялу “Белінвэстбанку”.
Пра наведваньне сваёй кватэры прадстаўніком службы ўласнай бясьпекі банку Мікалай Калюка паведаміў у Цэнтральную выбарчую камісію.
Прадстаўнік юрыдычнай службы камісіі Глеб Хмялёў паведаміў спадару Калюку, што накіруе ягонае паведамленьне ў пракуратуру дзеля праверкі.