Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пасьпелі вы падпісацца за прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта?


Радыё Свабода На наступным тыдні заканчваецца збор подпісаў выбаршчыкаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Ці пасьпелі жыхары Менску паставіць свае подпісы ў адмысловых лістах?

(Спадарыня: ) “Не, ня ставіла, бо няма інфармацыі”.

(Спадар: ) “За Казуліна. Я лічу, што так патрэбна”.

(Спадарыня: ) “Пакуль не, няма часу. І пашпарта з сабой ніколі ня маю”.

(Спадар: ) “Хіба што толькі за Лукашэнку, бо адчуваю пры ім стабільнасьць”.

(Спадарыня: ) “Я паставіла подпіс за Мілінкевіча таму, што ён з Горадні, беларус, і мае іншыя погляды на нашае жыцьцё”.

(Хлопец: ) “Я паставіў подпіс за Лукашэнку, калі зьбіралі ў нашым інтэрнаце. Сказалі ўсім расьпісвацца. А сюды прыйшоў паставіць подпіс за Мілінкевіча”.

(Спадар: ) “ Паставіў за Мілінкевіча. Гэта адзіны кандыдат за Беларусь. Мы б і за Казуліна паставілі, але ня ведаем, зьбіраюць тут ці не”.

(Спадар: ) “За Мілінкевіча, бо трэба ж нешта ў краіне мяняць”.

(Спадар: ) “Магу зноў паставіць за Лукашэнку. Таму, што адзін прэзыдэнт ужо ёсьць, і няхай ён будзе і надалей.

(Пэнсіянэрка: ) “Я подпіс пастаўлю за Зянона Пазьняка. Бо Пазьняк створаны для Беларусі прэзыдэнт. Толькі Пазьняк усё тут можа наладзіць”.

(Спадар: ) “За Лукашэнку паставіў”.

(Пэнсіянэрка: ) “За Казуліна і за Лукашэнку. Так атрымалася, што прыйшлі да мяне дахаты, і я падпісалася. Маю права падпісвацца за дваіх. Прэзыдэнт мне падабаецца, а гэтага я ведаю толькі па біяграфіі”.

(Хлопец: ) “Я яшчэ ня вызначыўся”.

(Хлопец: ) “А я, калі іду, у мяне з сабой няма дакумэнтаў”.

(Пэнсіянэр: ) “Я паставіў за трох дэмакратычных кандыдатаў — Мілінкевіча, Казуліна і Пазьняка. У краіне павінны быць нейкія зьмены”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG