Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: Мы дагэтуль не атрымалі запрашэньне на прэзыдэнцкія выбары


Радыё Свабода Прэсавая сакратарка Бюро па Дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ Урдур Гунарсдоцір заявіла Радыё Свабода, што яе арганізацыя дагэтуль не атрымала запрашэньня назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі, аднак калі б такое запрашэньне было, для АБСЭ не было б складана забясьпечыць назіраньне ў Беларусі, нягледзячы на амаль адначасовыя выбары ва Ўкраіне.

Гаворыць спадарыня Гунарсдоцір.

(Гунарсдоцір: ) “Мы дагэтуль не атрымалі запрашэньне ад беларускіх уладаў. Але назіраньне яшчэ магчыма арганізаваць. Выбары ва Ўкраіне – гэта не перашкода. Мы маем досьвед назіраньня адначасова ў некалькіх краінах. Я пакуль не хацела б гаварыць пра нейкі апошні тэрмін, пасьля якога падрыхтавацца будзе ўжо немагчыма, але натуральна, што чым менш часу, тым складаней будзе гэта зрабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG