Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Шэндэровіч: Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі ўжо маюць шмат агульнага


Радыё Свабода Сярод затрыманых у Менску грамадзянаў Расеі прадстаўнікі розных рухаў — ад дэмакратычных да анархічных. За краты менскага ізалятара трапілі нават расейскія музыкі: чацьвёра арыштаваных — удзельнікі маскоўскага рок-гурту “Сhange the world without taking power”, якіх запрасілі ў Менск удзельніць у канцэрце. Між тым, улады Расейскай Фэдэрацыі ніяк не адрэагавалі на затрыманьне сваіх суайчыньнікаў. Грамадзкія дзеячы гэтай краіны лічаць: напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўніцтва Расеі, паабяцаўшы падтрымку Аляксандру Лукашэнку, будзе імкнуцца не зьвяртаць увагі на інцыдэнт са сваімі грамадзянамі.

Адзін з кіраўнікоў дэмакратычнага моладзевага руху “Мы” Ігар Драндзін лічыць, што ніякіх супрацьзаконных дзеяньняў ягоныя аднадумцы не рабілі.

(Драндзін: ) “Рэч у тым, што я добра ведаю Беларусь і тое, як Аляксандар Рыгоравіч ставіцца да правоў і свабодаў чалавека, і нават цэлага народу. Гэта ж тычыцца і службаў, якія выконваюць волю кіраўніцтва краіны. Прынамсі, нашыя актывісты былі затрыманыя толькі на той падставе, што яны аказаліся дзесьці побач зь нейкім надпісам на сьцяне (пры гэтым, ніякіх балёнаў з фарбай у іх знайшлі). Таму не было нечаканасьцю, што нашых аднадумцаў, якія прыехалі ў Менск, “затапталі” літаральна за дзьве сэкунды”.

Аднаго з апанэнтаў і беларускай, і расейскай улады, сатырыка і вядучага аўтарскай праграмы на радыё “Эхо Москвы” Віктара Шэндэровіча ў гісторыі з суайчыньнікамі, перадусім, зьдзіўляе, што расейскае кіраўніцтва чарговы раз ніяк не адрэагавала на факт затрыманьня сваіх грамадзянаў.

(Шэндэровіч: ) “Калі гаворка ідзе пра абарону ўласных грамадзянаў, высьвятляецца, што Расея існуе на ўзроўні якой-небудзь Гвінэі. Прасьцей кажучы, проста плюе на ўласных грамадзянаў. Да прыкладу, італьянская журналістка летась паехала ў Ірак ад камуністычнай газэты — гэта была апазыцыйная журналістка і газэта, адпаведна, “антыбэрлюсконеўская”. Дык вось, каля яна зрабілася закладніцай, італьянскі ўрад зрабіў усё, каб абараніць сваю грамадзянку. Гэта пазыцыя цывілізаванай дзяржавы. А ў нашым выпадку, як кажуць, рука руку мые. Рэжымы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ўжо маюць больш агульнага, чым адрозьненьняў”.

Летась у красавіку ўжо была падобная гісторыя з затрыманьнем прадстаўнікоў расейскіх дэмакратычных рухаў, якія бралі ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Некалькі дзён удзельнікі шэсьця правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня і потым на просьбу расейскай амбасады былі адпраўленыя дадому. Тады ў інтэрвію для Радыё Свабода вядомы расейскі пісьменьнік Уладзімер Вайновіч сказаў, што абмежаваньне волевыяўленьня людзей ня надае гонару любой уладзе. Чарговыя затрыманьні ў Менску, паводле спадара Вайновіча, сьведчаць пра сумную тэндэнцыю.

(Вайновіч: ) “Ну, а як вы думаеце? Канечне, я асуджаю. Я ўвогуле супраць дзяржаўнага ціску. Я супраць усялякага гвалту, але супраць дзяржаўнага ўсё ж асобна. А паколькі я сам быў шмат разоў ахвярай дзяржаўнага гвалту, натуральна, я ўсё гэта асуджаю. Таму што ўсё ж рэжым у Расеі нашмат больш дэмакратычны — пакуль што, пакуль, хоць ёсьць зрухі ў іншы бок”.

Паводле аднаго з кіраўнікоў моладзевага руху “Мы” Ігара Драндзіна, сёньня ўвечары актывісты арганізацыі наладзяць акцыю ля беларускай амбасады ў Маскве. Яна будзе прымеркаваная да Дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых у Беларусі апанэнтаў рэжыму і супраць затрыманьня ў Менску іхных калегаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG