Юзэф Рушар – пісьменьнік, літаратуразнаўца і тэатральны крытык, былы актывіст “Салідарнасьці”, кажа, што тыя хто арганізоўваў падпольныя імпрэзы ў камуністычныя часы, не сумняваліся тады і не сумняюцца цяпер, што гэта мела вялікае значэньне.
(Рушар: ) “Такія імпрэзы нярэдка адбываліся ў касьцёлах – камуністычныя ўлады перасьледавалі людзей, але не адважваліся рабіць гэта ў храмах – уварвацца, разагнаць. Адбываліся, канешне, канцэрты і ў памяшканьнях – перадусім у тых з нас, хто меў вялікія кватэры. Дзякуючы такім імпрэзам я, прыкладам, пазнаёміўся з творчасьцю выбітнага барда “Салідарнасьці” Яцка Качмарскага. Але гэта былі ня толькі канцэрты – шэраг знаных актораў звольнілі за іхныя погляды, дык яны гралі ў хатніх тэатрах, былі літаратурныя вечарыны з забароненай паэзіяй. Такім чынам незалежная культура, якую ўлады змусілі сыйсці ў падпольле, мела вялізны ўплыў на падтрымку веры палякаў у перамены, а таксама вялізны інтэлектуальны ўплыў на людзей”
Хаця інфармацыя пра такія імпрэзы перадавалася выключна знаёмым, з часам гэтая зьява стала настолькі масавай, што падпольныя канцэрты і вечарыны ператварыліся з падпольных у напаўадкрытыя і ўладам цяжка было нешта з гэтым зрабіць.
Калі бардаўскі канцэрт, ці літаратурную вечарыну можна было наладзіць у касьцёле ці кватэры, дык для рок-канцэртаў патрэбнае ўсё ж адпаведнае памяшканьне, акрамя таго з-за моцнага гуку было амаль немагчыма, каб выступ застаўся незаўважаным.
У 80-я гады ў ПНР рок-музыкам, пераважна, не забаранялі даваць канцэрты, папярэдне праверыўшы, пра што яны сьпяваюць. Тады рок-гурты запісвалі песьні з тэкстамі адмыслова для цэнзуры, а на канцэртах сьпявалі зусім іншыя словы.
Успамінае Ануш Панасэвіч з гурту “Lady Pank”.
(Панасэвіч: ) “Як толькі гурт запісваў альбом, дык цэнзура адразу ўважліва яго праслухоўвала – каб не было чагосьці супраць рэжыму. Мы яшчэ на пачатку часам шукалі клюбы ў правінцыі, дзе ўлады не так пільна сачылі за гэтым. Потым на канцэртах гралі песьні, якія забаранялі выдаваць на кружэлках і перадаваць па радыё, устаўлялі іншыя словы ў песьні. Але, канешне, міліцыі было заўсёды вельмі шмат на канцэртах – кантралявалі ўсё. Паміж музыкамі і гледачамі стаялі міліцыянты”.
Між тым знаны музычны крытык Робэрт Ляшчыньскі лічыць, што творчасьць беларускамоўных рок-гуртоў у цяперашняй Беларусі мае вельмі вялікае значэньне, бо ва ўмовах перасьледу ўсяго беларускага дадае беларусам адвагі.
(Ляшчыньскі: ) “Магчыма, што гэтыя гурты для беларусаў будуць больш моцным сымбалем, чым для нас калісьці творчасьць паэта-выгнаньніка, нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша. Толькі тое, што яны сьпяваюць па-беларуску, гэта настолькі важна, што нічога больш не патрэбна – ніякіх палітычных заяваў”.