Кіраўнік абласнога перадвыбарчага штабу прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі Пятро Голасаў заявіў, што збор подпісаў ідзе згодна з плянам:
(Голасаў: ) “Першыя вынікі — тыя, на якія разьлічвалі. У нядзелю ўвечары перайшлі 10-тысячную мяжу”.
Зь іх каля тысячы галасоў сабралі прыхільнікі Мілінкевіча ў Жодзіне. Паводле зборшчыкаў, многія людзі сутыкнуліся з пашырэньнем непраўдзівых зьвестак пра выбарчае заканадаўства.
У гэтай сувязі адзін з жодзінскіх зборшчыкаў Аляксей Лапіцкі накіраваў у гарадзкую выбарчую камісію афіцыйны пратэст:
(Лапіцкі: ) “Сытуацыя такая. Людзей масава дэзынфармуюць на прадпрыемствах — кажуць, што калі людзі паставілі подпіс за прэтэндэнта Лукашэнку, то яны ня маюць права ставіць подпіс за іншых прэтэндэнтаў. І, такім чынам, людзі дэзынфармаваныя. Мы прасілі, каб камісія адрэагавала належным чынам”.
Дарэчы, з гэтай зьявай у рэгіёне сутыкаюцца і сябры ініцыятыўнай групы Гайдукевіча. Гаворыць яе каардынатар у Менскай вобласьці Анатоль Хішчанка:
(Хішчанка: ) “Сутыкаемся зь неразуменьнем насельніцтвам палітычнага працэсу. Даводзіцца тлумачыць, што павінен быць не адзін кандыдат, а яшчэ некалькі — два, тры, чатыры… З гэтым праблемы ў некаторых буйных гарадах Менскай вобласьці”.
Тым ня менш, паводле спадара Хішчанкі, збор подпісаў за Гайдукевіча на Меншчыне ідзе актыўна. На сёньняшнюю раніцу, як паведаміў каардынатар, за вылучэньне лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў падпісаліся 5 тысяч чалавек.
У Салігорску каля двух дзясяткаў чалавек зьбіраюць галасы за лідэра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. Як паведаміў мясцовы каардынатар яго ініцыятыўнай групы Алег Борын, гэты палітык цікавы салігорцам:
(Борын: ) “Што я заўважыў: людзі, якія ведаюць Пазьняка і падрыхтаваныя, падыходзяць, падпісваюцца, і ніхто нічога ня кажа. Проста падпісваюцца і вераць у перамогу. Але ёсьць і людзі, якія пра яго чулі, але ня ведаюць, дзе ён цяпер, пытаюцца пра яго і пэрспэктывы — дзе, што і як. Але ўсе выказваюцца, што гэта самы надзейны чалавек, і што ён толькі хварэе за Беларусь”.