Штотыднёвік “Der Spiegel” цытуе старшыню камісіі ў замежных справах Эўрапарлямэнту Эльмара Брока. Паводле ягоных словаў, “Масква выкарыстоўвае прыродную энэргію ў якасьці палітычнай зброі”. Нядзіўна, што напярэдадні навагодніх сьвятаў яна прапанавала сяброўскай Беларусі вельмі спрыяльныя кошты за газавыя пастаўкі і, наадварот, вырашыла фінансава пакараць Украіну за аранжавую рэвалюцыю, лічыць нямецкі палітык.
Паводле “Der Spiegel”, яшчэ больш дакладна наконт расейскай газавай палітыкі выказаўся прадстаўнік партыі вольных дэмакратаў у Бундэстагу Вэрнэр Хоер. “Хто можа гарантаваць, што аднойчы Расея ня выкарыстае падобных захадаў адносна іншых краінаў — як інструмэнт ціску. Напрыклад, у дачыненьні да той жа Нямеччыны. Гэта сумна, — працягвае нямецкі лібэрал, — калі Масква пры гэтым спасылаецца на законы рынку. На самай справе Расея бесьперашкодна выкарыстоўвае манапольную рынкавую ўладу”.
Паводле нямецкіх аглядальнікаў, перабоі ў пастаўках расейскага газу, хутчэй за ўсё, ніяк не закрануць Нямеччыну, а таму, магчыма, нямецкая грамадзкасьць застанецца абыякавая. Большасьць паліва ў гэтую краіну, як вядома, ідзе празь Беларусь.