Напярэдадні раніцаю “Газпром” афіцыйна паведаміў, што пачаў працэдуру спыненьня паставак газу Ўкраіне. Скарачэньне, паводле зьвестак расейскага газавага манапаліста, склала 120 мільёнаў кубамэтраў за суткі.
Масква й Кіеў ня могуць дасягнуць згоды у пытаньні цаны расейскага газу для Ўкраіны. Кіеў лічыць эканамічна неабгрунтаванай і таму непрымальнай выстаўленую “Газпромам” цану – 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка назваў газавы канфлікт з Расеяй “бітваю за ўкраінскую незалежнасьць”. Паводле Юшчанкі, Расея выкарыстоўвае праблему для эканамічнага ціску на ўкраінскі ўрад. Украінскі прэзыдэнт таксама заявіў, што ягоная краіна гатовая плаціць справядлівую цану за расейскі газ і заклікаў да аднаўленьня перамоваў.
(Юшчанка: ) “З гэтага канфлікту два бакі павінны неяк выходзіць. Таму мы гаворым пра гатовасьць выключна на рынкавых умовах сплачваць ці з 1 студзеня, ці з 1 красавіка грошы за расейскі газ і не патрабуем ніякіх крэдытаў на гэта. Але мы павінны бачыць ясную, эканамічна абгрунтаваную цану на гэты газ”.
Тым часам “Газпром” абвінаваціў Украіну ў несанкцыянаваным адборы газу, які транзытам праходзіць праз украінскую тэрыторыю. Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў:
(Купрыянаў: ) “Украінскія ўлады з самага пачатку былі настроеныя на канфлікт, з самага пачатку былі настроеныя на тое, каб з 1 студзеня пачаць несанкцыянаваны адбор газу, а дакладней, яго красьці – красьці ў эўрапейскіх спажыўцоў”.
Афіцыйныя прадстаўнікі Ўкраіны адкідаюць абвінавачаньні расейскага боку і сьцьвярджаюць, што сама Расея скараціла пастаўкі ў шэраг эўрапейскіх краін. “Ніводнага кубамэтра расейскага газу мы не спажываем”, – заявіў прэм’ер-міністар Украіны Юры Еханураў.
“Газпром” пастаўляе прыблізна палову выкарыстоўванага ў Цэнтральнай і Заходняй Эўропе газу – каля 80 працэнтаў гэтага газу транспартуецца праз тэрыторыю Ўкраіны.
Заклапочанасьць сытуацыяй выказалі Эўразьвяз і ЗША. На сераду Эўрапейская камісія склікае надзвычайнае паседжаньне экспэртаў краін Эўразьвязу з мэтаю падрыхтаваць рэакцыю на крызіс.
Гл. таксама Газавая вайна Ўкраіны і Расеі – дзень другі