Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе купіць эўра – у Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Менску сёньня істотна падвысіўся попыт насельніцтва на эўра. Прычына вядомая: гэтая валюта даражэе, а курс даляра ў суседніх краінах падае. Тым часам беларусы выбіраюцца па сьвяточныя закупы за мяжу, перш за ўсё, у Польшчу і Літву, у якіх дзейнічаюць перадкалядныя зьніжкі.

Карэспандэнт: “На гарадзенскім чыгуначным вакзале чакаецца цягнік у Кузьніцу — першую памежную станцыю ў Польшчы. Большасьць пасажыраў якраз займаецца памежным гандлем. Пацікавімся ў валютнай касе: ці існуюць праблемы з эўра? Няма? Колькі трэба купіць? Дапусьцім, пяцьсот”.

Адзін з пакупнікоў тым часам бярэ даляры. Чаму?

Малады спадар: “Даляр ёсьць даляр. А эўра — яшчэ невядома, таксама можа яшчэ ўпадзе. Праўда, мае сябры купляюць эўра”.

А што думаюць іншыя гарадзенцы наконт таго — якую валюту варта купляць зараз?

Маладая спадарыня: “Нашыя сябры, напэўна, болей купляюць даляры — па традыцыі”.

Яе муж: “Але гэта толькі пакуль, потым трэба будзе, напэўна, пераходзіць на эўра”.

Карэспандэнт: “А вашыя знаёмыя таксама эўра купляюць? І як даўно?”

Спадар: “Пачынаючы зь лета. Зь цягам таго, як эўра ўмацоўваецца, ажыятаж павялічваецца вакол яго. Я сам таксама — калі ёсьць магчымасьць адкласьці грошы, то таксама адкладаю ў эўра”.

Маладая спадарыня: “Мне здаецца, што ў эўра трымаць ашчаджэньні сёньня гэта — больш надзейна”.

Карэспандэнт: “А вы ня чулі: у Горадні іх свабодна можна купіць, ці не?”

Маладая спадарыня: “Эўра? Канешне. Чаму не?”

Карэспандэнт: “Мы вырашылі пацікавіцца: ці гэта праўда? Вось што нам адказалі ў адным гарадзенскім адзьдзяленьні “Беларусбанку”:

Спадарыня: “Эўра ў нас ёсьць. Колькі вам трэба? Пяцьсот? Прыходзьце купіце. У нас пакуль няцяжка”.

У валютным аддзеле абласной філіі Дзяржбанку таксама пацьвердзілі гэта:

Спадар: “Такога ажыятажу няма, але купляюць эўра болей, чымсьці ў былыя часы. Так, пакуль што у нас праблемаў з гэтым няма. Не было скаргаў, што няма эўра, што хтосьці ня мог купіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG