"Вельмі важна, каб гэты зьезд адназначна выказаўся за незалежнасьць партыі БНФ як незалежніцкай сілы. Незалежніцкая сіла павінна быць незалежнай. Гэта па-першае. Па-другое, партыя БНФ павінна выйсьці зь ценю такіх агульных паняцьцяў як "апазыцыя", "рухі", "ініцыятывы" і так далей. Мы даволі працяглы час вельмі я лічу добра працуем у кааліцыі, фронтаўцы ўспамагаюць сабою новазьяўленыя ініцыятывы і рухі, але я думаю, усё ж, што любая кааліцыя, любая сіла моцная тады, калі моцны яе хрыбет...Не павінна быць ніякіх штабоў на суседніх вуліцах, дзе будуць прымацца рашэньні, якія будуць навязвацца Беларускаму Народнаму Фронту".
Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ – падчас радыёдэбатаў прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Фронту.
“Са свайго боку хачу сказаць, што я абсалютна ўпэўнены, што сёньняшняя сыстэма трымаецца на Лукашэнку, як на цьвіку, і калі ня будзе гэтага цэментуючага цьвіка ў асобе Лукашэнкі, сыстэма парушыцца, і будзе магчымасьць пераняць уладу ў краіне ня толькі праз фракцыю ў парлямэнце, а будзе магчымасьць узяць уладу ў поўным аб''ёме”.
Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ – падчас радыёдэбатаў кандыдатаў на пасаду старшыні Фронту.
“Зразумела, што ў тым выпадку, калі перамогу атрымае Алесь Міхалевіч, то дэмакратычная кааліцыя проста згубіць сэнс свайго існаваньня. Бо яна існуе толькі да таго часу, пакуль у яе ўваходзіць БНФ. Перамога Міхалевіча на самой справе будзе азначаць перамогу Аляксандра Мілінкевіча ў дэмакратычным сэктары беларускага палітычнага поля”.
Аляксандар Фядута, пубьліцыст і паліттэхналяг – пра сытуацыю ў Партыі БНФ напярэдадні зьезду.
“Эўропа ня хоча нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю, таму што яны далёка зайшлі, і сёньня ня могуць выйсьці з гэтага, захаваўшы твар. Хопіць рашучасьці Эўразьвязу гэта зрабіць — то мы будзем сядзець за адным сталом, весьці дыялёг, каб быць бліжэйшымі. Мы гэтага хочам, але Эўразьвяз гэтага ня хоча і выстаўляе непрымальныя ўмовы”.
Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – у інтэрвію гішпанскай газэце “El Pais”.
“Гэта торг. І тут усе козыры ў прынцыпе ў Эўразьвязу, бо ягоны галоўны козыр — гэта эўра. І не Эўразьвязу трэба думаць, чым аплаціць газ, як ацяпляць кватэры, плаціць заробкі й гэтак далей. Гэтыя праблемы падпіраюць Лукашэнку”.
Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ – пра заяву А. Лукашэнкі ў інтэрвію “El Pais” пра ўмовы дыялёгу, якія выстаўляе Эўразьвяз.
“Самы факт, што гэтыя абразы са сьцяны зьлезьлі і пайшлі да Праляскоўскага – гэта ўжо абурыла людзей”.
Лявон Вольскі, лідэр рок-гурту NRM – у перадачы “Праскі акцэнт” пра сустрэчу музыкаў з супрацоўнікам прэзыдэнцкай адміністрацыі Алегам Праляскоўскім.
“Шмат для каго сытуацыя ўбачылася трагічнай зусім ня зь іх пікантнай вандроўкі, а з таго, што "тры чарапахі", якія трымалі створаны імі сьвет, пачалі распаўзацца ў розныя бакі”.
Валянцін Акудовіч, філёзаф – у перадачы “Праскі акцэнт” пра сустрэчу музыкаў з супрацоўнікам прэзыдэнцкай адміністрацыі Алегам Праляскоўскім.
“Мабыць, адзінства апазыцыі – гэта сродак, а ня мэта. Гэта павінна быць сродкам для перамогі. Але калі гэта дастаткова штучная кааліцыя, аб’яднаньне супрацьлеглых – па ідэалёгіі, па геапалітычнаму выбару – палітычных сілаў замінае нам рухацца наперад, то, магчыма, нам трэба адмовіцца ад гэтага аб’яднаньня альбо зрабіць яго больш мяккім? Калі яно замінае нам прапанаваць народу прывабны лёзунг, які цалкам можа зьмяніць імідж апазыцыі?
Апазыцыю трэба зьяднаць з пасьпяховым праектам. Калі гэтаму замінае жаданьне камуністаў падабацца любімай Маскве, то на халеру тады патрэбна такая кааліцыя?”
Мікалай Статкевіч, лідэр новастворанай “Народнай грамады” (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі) – пра сваю ініцыятыву аб правядзеньні Кангрэсу праэўрапейскіх сіл.
“Што тычыцца ўнутранай легітымнасьці, то яна ў Расеі не заснаваная на выбарах, дэмакратычнай сьвядомасьці ў Расеі няма. Людзі прызвычаіліся, што ёсьць такі рытуал, але людзі не дурні, яны ведаюць цану гэтаму рытуалу, але з гэтай прычыны не пераймаюцца.
У Расеі легітымнасьць улады заснаваная на традыцыі царскай улады. Тут разарваная сувязь з рэлігіяй, і ў гэтым сэнсе легітымнасьць надламаная. Але яна застаецца”.
Леанід Радзіхоўскі, расейскі публіцыст – пра расейскія выбары.
“Пуцін павінен сысьці і Пуцін павінен застацца. І гэтая праблема нявырашальная. Ня можа быць моцны прэзыдэнт пры моцным Пуціну. Нехта павінен быць слабым.
Уся гэтая апэрацыя выходзіць ня толькі за канстытуцыйныя рамкі, але і за рамкі расейскай палітычнай культуры. І з гэтай хісткасьцю сцэнару зьвязана тое, што дзеяньні па яго рэалізацыі зьяўляюцца несувымернымі”.
Віталь Найшуль, расейскі палітоляг – пра расейскія выбары.