Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Паўлаў: “Праляскоўскі сказаў, што сустрэцца з намі папрасіў прэзыдэнт”


Севярын Квяткоўскі, Менск Ці не выкарыстоўваюць улады лідэраў беларускага року дзеля прапаганды? Навошта ўладам спатрэбілася сустрэча з гнанымі музыкамі? 21 лістапада намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі гутарыў зь Лявонам Вольскім, Алегам Хаменкам, Аляксандрам Кулінковічам, Ігарам Варашкевічам і Пітам Паўлавым. Факт сустрэчы выклікаў дыскусію ў СМІ і інтэрнэце. Многія журналісты спрабавалі пагутарыць з Алегам Праляскоўскім — пакуль беспасьпяхова. 23 лістапада музыкі адказалі на пытаньні прадстаўнікам СМІ. Сустрэчу арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пра Алега Праляскоўскага гавораць удзельнікі гурту “NRM”.

Піт Паўлаў: “Ён пачаў размову з таго, што ён сустракаецца на даручэньне прэзыдэнта”.

Лявон Вольскі: “Ён гэта прамовіў, бо без дазволу не сустракаўся б з намі”.

На пытаньне пра магчымасьць выкарыстаць факт сустрэчы ў прапагандысцкіх мэтах музыканты адказалі наступным чынам.

Лявон Вольскі: “Такая небясьпека ёсьць”.

Лідэр гурта “Крама” Ігар Варашкевіч: “Дык мы што, мусім сядзець у кватэрах гэткімі сымбалямі, і ганарыцца сабою?”

Піт Паўлаў: “Сто працэнтаў, што нас запрасілі, каб выкарыстаць. У нас было два варыянты: не пайсьці й ня ведаць, чаго яны хочуць, і пайсьці й даведацца. Мы пайшлі й даведаліся. Калі б мы не пайшлі…

Гэтая сытуацыя задавальняе вельмі абмежаваную частку грамадзтва. Тым, каму патрэбны жорсткі канфлікт, ахвярамі якога ўвесь час зьяўляемся мы — творчыя людзі”.

Лідэр гурту “NeuroDubel” Аляксандар Кулінковіч: “І было б сказана: маўляў, мы клікалі, а яны не пайшлі”.

Паводле музыкаў, Алег Праляскоўскі папрасіў іх не выступаць на мітынгах пратэсту і выказаў намер спыніць забарону на канцэртную дзейнасьць. Са свайго боку музыкі абяцаньняў не давалі.

Далей Піт Паўлаў: “Яны дакладна сказалі — здымаем забароны. Гэта быў крок улады. Мы не пасунуліся ані на мілімэтар”.

Чаму ўлады пайшлі на сустрэчу? Вось вэрсіі саміх музыкантаў, якія зьвязваюць сытуацыю зь міжнародным эканамічным і палітычным ціскам на афіцыйны Менск:

Піт Паўлаў: “Цяпер мы патрэбныя, каб паказаць Эўропе, што ўсё ня так страшна. Аніякай мудрасьці, вядома, не зьявілася, але зьявілася разуменьне, што шкоды ад нашай забароны значна болей, чым калі б яе не было”.

Лявон Вольскі: “На гэта спатрэбілася тры гады”.

Піт Паўлаў: “Зразумелі, што лепей дазволіць нам займацца творчасьцю, чым трымаць нас як пакутнікаў, рок-ідалаў...”

Алег Хаменка, сьмяецца: “Спэцыяльнай зондэр-каманды для выступу на мітынгах!”

Пакуль няясна, ці намер улады закране ўсе беларускія незалежныя гурты, ці толькі найбольш вядомыя.

Л.Вольскі: “Краіну ніхто не прадаваў”, 22.11.2007 Пагадненьня між адміністрацыяй прэзыдэнта і беларускімі музыкамі няма, 22.11.2007 Алег Хаменка: “Ніхто нічога ўзамен не паабяцаў”, 22.11.2007 Беларускія ўлады абяцаюць рок-зоркам адмену забароны на іх выступы, 21.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG