Сям’я інжынэра Рольфа Газэ кажа, што “Мінск” быў іх улюбёным рэстаранам. Спадар Газэ:
"Папулярнасьць “Мінска” была вялікай. Дзеля таго, каб у часы ГДР трапіць у гэты рэстаран, трэба было загадзя замовіць месцы. Ні ў мяне, ні ў маіх сяброў няма настальгіі ні па Хонэкэру, ні па Брэжневу. Мы сумуем па тых смачных рубленых катлетках у непаўторным вострым соўсе, па драніках, а таксама па тым, што ў гэтым рэстаране была вялікая танцавальная заля, дзе было можна добра патанчыць дыска.
Яшчэ ў рэстарацыі быў шыкоўны інтэр’ер. Мы больш нідзе ня бачылі такіх шклянак, як “Мінску”, сурвэтак, а таксама посуду зь керамікі ці такога адзеньня, у якое паводле эскізаў беларускіх мастакоў былі адзетыя афіцыянткі і кельнэры”.
Рольф Газэ таксама ўзгадвае беларускія строі афіцыянтаў, інсталяцыю, зь якой можна было даведацца пра Менск. Паводле яго словаў, “Мінск” быў ня толькі прыемным месцам адпачынку, але і сапраўдным клюбам кухараў. Па пэўных днях яны давалі кулінарныя ўрокі патсдамскім хатнім гаспадыням.
Як і многія патсдамцы, сям’я Хазэ не разумее, чаму ў выніку палітычных зьменаў горад адмовіўся ад рэстарану, які і дагэтуль мог бы быць замежнай кухні. Спачатку, праз некалькі год пасьля падзеньня бэрлінскага муру, было вырашана зачыніць танцавальную тэрасу “Мінску”. Потым установу зрабілі лаціна-амэрыканскім рэстаранам, які патсдамцы па інэрцыі называлі яго “Мінскам”. У 2004 будынак колішняга “Мінску” увогуле апусьцеў. Згодна з Генплянам яго зьбіраліся зьнесьці. Цяпер, аднак, выглядае, што будынак усё ж застанецца, проста яго пераробяць у басэйн.
У цэнтры Менску да 90-х гадоў існавала рэстарацыя Патсдам, якая таксама ў застойныя часы лічылася культавым месцам. Цяпер яна пераробленая і называецца "Крыніца". Лічыцца вельмі дарагой. А партнэрства Менску і Падстдаму, як гарадоў-пабрацімаў спынілася пасьля аб''яднаньня Нямеччыны.