Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ўрад Польшчы прыняў прысягу


Радыё Свабода, Варшава Сёньня ў прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве прыняў прысягу новы ўрад Польчшы на чале з Дональдам Тускам – лідэрам партыі “Грамадзянская плятформа”, якая выйграла апошнія датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

У часе цырымоніі, Дональд Туск заявіў, што ягоны ўрад добра падрыхтаваны да выкананьня сваёй функцыі, а міністры новага кабінэту гэта “працавітыя і сумленныя людзі”.

Туск: “Калі мы будзем дапамагаць адно аднаму, а з такой гарачай просьбай я зьвяртаюся і да спадара прэзыдэнта, дык мы дасягнем посьпехаў. З такім заклікам я зьвяртаюся і да тых, хто расчараваны вынікамі апошніх выбараў. Думаю, што мой кабінэт давядзе, што Польшча, як учора, сёньня, так і ў будучыні, будзе домам для ўсіх палякаў”.

Сярод міністраў новага кабінэту – Богдан Кліх, былы дэпутат Эўрапарлямэнту і старшыня дэлегацыі ў справах Беларусі. Ён стаў міністрам абароны, а Вальдэмар Паўляк, лідэр кааліцыйнай Польскай сялянскай партыі, стаў віцэ-прэм’ерам і міністрам эканомікі.

Паводле палітоляга Мацея Новака, новы ўрад будзе значна адрозьнівацца ад папярэдняга.

Новак: “Выбарцам не спадабалася ня столькі тое, што рабіў урад Яраслава Качыньскага, але тое, як ён гэта рабіў. Туск будзе намагацца стварыць зусім іншы вобраз прэм’ера – не вялікага стратэга і ідэоляга, але прагматыка. Гэтага людзі чакаюць – палітычнага прагматызму. Туск будзе рабіць усё, каб паказаць розьніцу паміж ім і ягоным папярэднікам”.

Сярод галоўных мэтаў ураду Туска – лібэралізацыя эканомікі, больш актыўная пазыцыя на міжнароднай арэне і рэформа выбарчага заканадаўства.

Дональд Туск, новы прэм’ер-міністар Польшчы, прысяга ўраду, Варшава, 16.11.2007

Дональд Туск, новы прэм’ер-міністар Польшчы, прэзыдэнт Лех Качыньскі, прысяга ўраду, Варшава, 16.11.2007

Дональд Туск, новы прэм’ер-міністар Польшчы, прысяга ўраду, Варшава, 16.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG