Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: міліцыя апытвае ўдзельнікаў масавай бойкі ў кафэ “Крыніца”


Радыё Свабода, Гомель Гомельская міліцыя вядзе апытаньне ўдзельнікаў масавай бойкі ў кафэ “Крыніца”, што разьмешчанае ў мікрараёне “Гомсяльмаш”.

Уначы зь пятніцы на суботу бойку тут распачалі дзьве групоўкі.

Паводле зьвестак міліцыі, з абодвух бакоў удзельнічала каля трыццаці маладых асобаў, у тым ліку й жанчын.

Абслуга кафэ выклікала супрацоўнікаў дэпартамэнту аховы. Аднаго зь іх таксама зьбілі. Яго напарнік вымушаны быў зрабіць папераджальны стрэл угару.

Па гарачых сьлядах ахоўнікі затрымалі шасьцярых удзельнікаў бойкі, але пасьля адпусьцілі, паколькі ўсё яны былі на добрым падпітку.

Цяпер міліцыя высьвятляе абставіны здарэньня і апытвае ўсіх асобаў, датычных да начнога інцыдэнту. Ніхто пакуль не арыштаваны й не затрыманы.

У 2-м аддзяленьні міліцыі Чыгуначнага РАУСу начное здарэньне схільныя кваліфікаваць як хуліганства й непадпарадкаваньне міліцыі.

Паказальна, што сумнавядомая банда “Марозава” таксама арганізоўвалася ў мікрараёне “Гомсяльмаш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG