Лідэр Грамадзянскай плятформы Дональд Туск напярэдадні быў запрошаны прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качынськім да стварэньня ўраду і ўжо сёньня прадставіў кандыдатуры кіраўнікоў галоўных міністэрстваў. Прыкладам, міністрам замежных спраў стане вядомы журналіст і дыплямат Радаслаў Сікорскі, а міністэрства абароны ўзначаліць Богдан Кліх, які дагэтуль быў старшынём Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі.
Туск: “Нараджаецца кааліцыя з партнэрам, які адрозьніваецца ад Грамадзянскай плятформы, але гэта мы зьяўляемся гарантам таго, што розьніца не павінна азначаць канфіліктаў, агрэсіі, нянавісьці”.
Дональд Туск казаў пра кааліцыйную Польскую сялянскую партыю – яе лідэр Вальдэмар Паўляк, у адпаведнасьці зь існуючай традыцыяй, стаў віцэ-прэм’ерам.
Паўляк: “У гэтай кааліцыі для нас вельмі важна ўзяць на сябе адказнасьць за сацыяльныя і грамадзкія справы”, – заявіў Паўляк.
У наступную пятніцу Дональд Туск прадставіць склад ураду прэзыдэнту.
У Менску пэўныя, што дачыненьні з Варшавай зьменяцца 22.10.2007 Віталь Сіліцкі: “Туск клапаціўся пра Беларусь дзеля самарэклямы” 22.10.2007