Дзяржструктуры выбіраюць расейскую
Сярод тысячаў сайтаў байнэту бальшыня на расейскай мове. Старонкі некаторыя дзяржаўных установаў маюць беларускамоўныя і англамоўныя вэрсіі.
Спраўна абнаўляецца беларуская вэрсія на Афіцыйным сайце прэзыдэнта Беларусі (president.gov.by), а таксама на сайце Міністэрства абароны (mod.mil.by). Але, прыкладам, на сайце Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (kgb.by) па-беларуску -- толькі адрас і “тэлефоны даверу”, астатняя інфармацыя – толькі па-расейску.
Ёсьць і іншае двухмоўе. На новым сайце Міністэрства замежных справаў – расейская і ангельская вэрсіі, аднак няма беларускай. Такая ж сытуацыя са старонкамі Канстытуцыйнага суду, Генэральнай пракуратуры, Нацыянальнага банку, Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі і “Белтэлекам”.
Выключна расейскамоўныя сайты ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Палаты прадстаўнікоў, Цэнтрвыбаркаму. Спробы высьветліць – што замінае ў Беларусі выкарыстоўваць беларускую мову – у бальшыні выпадкаў натыкаюцца на неразуменьне самога пытаньня: маўляў, у краіне дзьве дзяржаўныя мовы, дык якія могуць быць прэтэнзіі? Абагульніў пазыцыю дзяржаўных чыноўнікаў сайтаў прадстаўнік Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі:
“Зразумела, што я магу “апрануць” на сябе кіслы твар і афіцыйна сказаць, што ў нашай краіне, маўляў, дзьве мовы і наш інтэрнэт-сайт выкарыстоўвае адну з двух. Але яшчэ паглядзім. У нас якраз цяпер распрацоўваецца загад на функцыянаваньне інтэрнэт-старонкі. І адно з пытаньняў, якое актыўна абмяркоўваецца, якраз моўнае”.
Карэспандэнт: “То бок, ня выключана, што беларуская мова ў нейкім фармаце ўсё ж зьявіцца?”
“Абмяркоўваецца і гэтае пытаньне ў тым ліку. Але ж не магу зараз казаць, як гэта будзе ў выніковым выглядзе. Адно з пытаньняў, якое ўздымалася – каб мець ня дзьве вэрсіі (тым больш, што ў нас ангельская збольшага намінальная, у застойным выглядзе), а, скажам, тры моўныя вэрсіі сайта. Аднак я не магу адназначна сказаць, што гэта проста вось зараз прымуць і мы зробім. Альбо наадварот, гэта палічаць нямэтазгодным. Не магу нічога гарантаваць”.
Бонус да беларускай мовы – бясплатны хостынг
Існуе і іншая віртуальная прастора, дзе працоўнай мовай – выключна беларуская. Напачатак сьпісу можна паставіць Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны (tbm.org.by), на рахунку якога нямала прыкладаў беларусізацыі ў розных галінах жыцьцядзейнасьці. На беларускай мове створаныя старонкі Партыі “Беларускі народны фронт” (pbnf.org) і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ (pbpf.org), а таксама цэлая нізка моладзевых ініцыятываў. Як кажа стваральнік шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў Франак Вячорка, некалькі дзесяткаў беларускамоўных сайтаў маюць бясплатны хостынг:
“Ёсьць нават некаторыя дабрачынныя ініцыятывы. Так, “Моладзевы рух у Амэрыцы” набыў вялікі сэрвэр і дае магчымасьць разнастайным інтэрнэт-ініцыятывам у Беларусі разьмяшчаць там свае сайты. Апроч гэтага, такія паслугі аказваюць іншыя рэсурсы: партал аб’яднаных дэмакратычных сілаў “За Свабоду” зьмяшчае ў сябе на сэрвэры сайты рэгіянальных структураў, палітычных партый, мясцовых кааліцый і музычных праектаў. Прынамсі, у інтэрнэце беларуская салідарнасьць праяўляецца найлепшым чынам. І пакуль яна ёсьць хоць бы ў інтэрнэце -- жыве дэмакратычны рух. Таксама хацеў бы адзначыць праекты слоўнікаў, якія зьявіліся ў інтэрнэце. Перадусім слоўнік інтэрнэт-тэрміналёгіі, дзе можна любы тэрмін па-ангельску, па-расейску перакласьці на беларускую мову, знайсьці яго адпаведнік у нашай мове. Зьяўленьне слоўнікаў лінгвістычных, перакладных, тлумачальных; зьяўленьне беларускай “Вікіпэдыі”, у якой ужо некалькі дзесяткаў тысяч артыкулаў менавіта на беларускай мове – усё гэта сьведчыць пра тое, што як бы ўлада не хацела, але загнаць у рэзэрвацыю мову ёй не ўдасца”.
У асобна ўзятым мас-мэдыйным асяродку сытуацыя падобная да агульнадзяржаўнай: калі ў незалежным сэктары апроч беларускамоўных (svaboda.org, nn.by, pahonia.promedia.by) існуюць прынамсі двухмоўныя інтэрнэт-вэрсіі (naviny.by, belapan.com, gazetaby.com, charter97.org), то выключэньнем у дзяржаўным сэктары – хіба што беларускамоўная старонка газэты “Звязда”.
Інтэрнэт як прытулак рэпрэсаваных моваў
Філёзаф Валянцін Акудовіч прысьвяціў месцу беларускай мовы ў віртуальнай прасторы не адно эсэ. Спадар Акудовіч перакананы: беларуская мова сыходзіць у інтэрнэт, дзе набывае другое жыцьцё. Пры сучасным разьвіцьці тэхналёгіяў кантактаваньне ўсё больш набывае віртуальныя, чым вэрбальныя праявы:
“Беларусь як цэлае, з усёй культурай, мысьленьнем і, калі заўгодна, геаграфіяй перасоўваецца ў віртуальную прастору. І я ў гэтай сытуацыі бачу пэўныя плюсы, бо ў такой “краіне” могуць жыць усе беларусы, раскіданыя па зямной кулі. Справа ў тым, што многія людзі саромеюцца ці не рызыкуюць размаўляць па-беларуску на вуліцы, у грамадзкіх установах, дзе працуюць. І таму мовы як быццам амаль не чуваць (не лічачы пэўныя супольнасьці, якія яе ўжываюць унутры), але адбываецца “кампэнсацыя” праз пашырэньне беларускай мовы ў віртуальнай прасторы. Тут кожнага, хто гатовы ёй карыстацца (нават калі не надта добра ёю валодае), нішто не стрымлівае. І, такім чынам, рэпрэсаваная ў рэальным жыцьці мова мае магчымасьць там разгарнуцца напоўніцу. Шэраг яшчэ можна дадатных момантаў далучыць сюды, каб зразумець, з чаго гэты фэномэн адбываецца”.
У апошнія гады акрэсьлілася тэндэнцыя на яднаньне паводле агульных інтарэсаў. У сеціве нараджаюцца супольнасьці аднадумцаў, зьяўляюцца беларускамоўныя тэматычныя сайты, вакол якіх гуртуюцца творцы і прыхільнікі літаратуры (litara.net); папулярныя выканаўцы і іх фанаты (music.fromby.net); спартоўцы і заўзятары (ад трансьляцыяў на match.by да сайтаў, прысьвечаных хакею, футболу і нават “Формуле-1”).