Сутыкненьне адбылося ўчора раніцай. Паводле інфармацыі грузінскага боку трое паліцэйскіх былі затрыманыя і зьбітыя. Праз некалькі гадзінаў у Ганмухуры на гелікоптэры прыляцеў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Ён, зьвяртаючыся да расейскіх журналістаў, заявіў:
Саакашвілі: “Нашаму цярпеньню прыходзіць канец. Перадайце вашаму генэралу спадару Чабану, што я абвяшчаю яго непажаданай пэрсонай у Грузіі. У найбліжэйшыя дні хай ён пакіне тэрыторыю Грузіі. Сухумі -- гэта такая ж тэрыторыя Грузіі, як Ганмухуры, як Зугдзідзі, як Тбілісі. Неадкладна хай ён ад''яжджае, неадкладна прывядзіце ўсё ў парадак у адпаведнасьці з нормамі вашага мандату”.
Генэрал Сяргей Чабан – камандуючы міратворчым кантынгентам расейскіх войскаў у Абхазіі. Гэтая правінцыя абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі ў 1991 годзе, пасьля распаду СССР. Спробы Тбілісі сілай вярнуць кантроль над Абхазіяй аказаліся бязвыніковымі. Паводле пагадненьня 1994 году ў Абхазіі знаходзіцца кантынгент па падтрыманьні міру з 2000 расейскі вайскоўцаў.
Сёньня МЗС Грузіі афіцыйна зьвярнулася ў МЗС Расеі і ў выканаўчы камітэт СНД з патрабаваньнем тэрмінова адклікаць Сяргея Чабана.
Сам расейскі генэрал яшчэ ўчора заявіў, што ня будзе адказваць прэзыдэнту Саакашвілі, і што кіраўніком міратворцаў прызначыў яго Савет міністраў абароны краінаў СНД, Савету і вырашаць ягоны лёс.
Сёньня на патрабаваньне грузінскага МЗС прагучаў адказ намесьніка галоўнага камандуючага расейскімі сухапутнымі сіламі Валера Яўневіча, які заявіў, што Сяргей Чабан застанецца на сваёй пасадзе да рашэньне Савету кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
Вэрсіі бакоў наконт таго, што адбылося ў Ганмухуры, кардынальна разыходзяцца. Паводле прадстаўнікоў расейскага міратворчага кантынгенту, міратворцы шукалі памерлае быдла, каб прадухіліць захворваньні свойскай жывёлы. Раптам зьявіліся прадстаўнікі МУС Грузіі і пачалі пагражаць спаліць БМП міратворцаў і забіць іх саміх. Міратворцы, паводле вэрсіі іх камандзіраў, пры спробе ўжыць да іх фізычную сілу, пачалі абараняцца і абяззброілі і затрымалі грузінскіх паліцэйскіх.
Міхаіл Саакашвілі на надзвычайным пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі заявіў, што ёсьць відэастужка, на якой бачна, як расейскія міратворцы зьбіваюць грузінскіх паліцэйскіх. Паводле Саакашвілі, калі б гэта былі баявыя дзеяньні, то паводзіны расейскіх міратворцаў былі расцэненыя, як ваеннае злачынства. Паводле вэрсіі МУС Грузіі ўчора расейскія БМП уварваліся на тэрыторыю Грузіі, зьбілі прадстаўнікоў грузінскіх праваахоўных органаў і ўзялі іх у палон.
Сілы Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць. Прэзыдэнт Саакашвілі заявіў, што Грузія будзе дамагацца ад Рады бясьпекі ААН вываду расейскіх міратворцаў з Абхазіі.