Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія сацыял-дэмакраты паспрыяюць вызваленьню А.Казуліна


Уладзімер Глод, Менск Супрацоўніцтва ў справе абароны правоў чалавека, у тым ліку і дзеля вызваленьня былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, прадугледжвае пагадненьне паміж Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Яго падпісалі ў Вільне выканаўца абавязкаў старшыні Грамады Анатоль Ляўковіч і намесьнік кіраўніка літоўскай партыі Віцяніс Андрукайціс.

У пагадненьні прадугледжана, што партыі будуць кансультавацца ў пытаньнях бягучай палітыкі, спрыяць палітычным, эканамічным, культурным і сацыяльным сувязям паміж Беларусьсю і Літвой.

Беларускую дэлегацыю прыняў старшыня ЛСДП, прэм’ер-міністар Літоўскай Рэспублікі Гедымінас Кіркілас.

Пагадненьне аб супрацоўніцтве з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй зьяўляецца першым дакумэнтам такога кшталту, які Грамада падпісала з замежнай сацыял-дэмакратычнай партыяй.

• Сацыялісты Францыі падтрымліваюць А.Казуліна, 12.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG