“Зьвязда” ў 1927 годзе дае слова Ўладзімеру Дубоўку: “Можа сорамна прызнавацца, але ў беларускіх гарадох ёсьць вельмі мала такіх людзей, якія знаёмы з усімі прыгожымі мясьцінамі Беларусі. Час свайго адпачынку, напрыклад, некаторыя ня могуць мэтазгодна скарыстаць і або сядзяць у гарадох, або едуць пакутаваць за тысячы кілёмэтраў у “захвалёныя” адлеглыя мясцовасьці. Ня трэба казаць ужо, што гэта наогул шкодна адбіваецца на сьвядомасьці нашае грамадзкасьці. І зусім нядзіўная рэч, калі, пры адсутнасьці такой паінфармаванасьці, адзін “паэт” у сваіх вершах адзначае, што ў нас ёсьць “адно нацыянальнае — каўтун”.
“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году адзначае: “Выпушчэньне першага штучнага сатэліта зямлі — падзея эпохавая, а таму ня дзіва, што ўвесь сьвет сочыць за гэтым мячыкам у космасе. Было-б сьмешна запярэчваць факт, што савецкія вучоныя й тэхнікі дабіліся вялізарных дасягненьняў і апярэдзілі ў гэтай галіне іншыя краіны. Іншае пытаньне — ці гэтыя посьпехі выйдуць на здароўе людзтву, ці яны ня стануцца страшнай зброяй у руках памешанага... Малы, 58-цэнтрымэтровы ў дыямэтры, сатэліт можа стацца вялізарнай прыладай шантажу, які Масква напэўна выкарыстае”.
“Народная воля” ў 1997 годзе піша пра вызваленьне ад займанай пасады старшыні акцыянэрнага таварыства “Рассвет” Васіля Старавойтава: “Вызвалены пасьля словаў, якія прамовіў Аляксандар Лукашэнка перад дэпутатамі на мінулым тыдні: “Зьняць з работы неадкладна!” Перад гэтым было сказана, што ў “Рассвете” няма ніякага ўліку, што там не ўбіраюць дзясяткі гектараў зерневых... І наагул, віцэ-прэм’ер У.Гаркун і міністар сельскай гаспадаркі В.Лявонаў няхай больш не расказваюць Лукашэнку, што, маўляў, Старавойтаў вялікі чалавек... Заўзятыя чыноўнікі кінуліся выконваць указаньне — зьняць з работы чалавека, якога можа зьняць толькі сход акцыянэраў. Калі, безумоўна, памятаць толькі пра тое, што, у прынцыпе, існуюць хоць нейкія законы”.