Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі блізу 19-й гадзіны непадалёку ад свайго дому міліцыя затрымала старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У міліцыю нібыта паступілі заявы дзьвюх жанчын, адна зь якіх працуе ў адміністрацыі Чыгуначнага раёну, пра тое, што спадар Палякоў ля дому №46 па вуліцы Кірава ішоў і лаяўся на іх адрас матам. Было гэта каля 14 гадзінаў.

Дадому Васіль Палякоў вяртаўся з суду Чыгуначнага раёну, дзе таксама быццам за лаянку на супрацоўнікаў ДАІ асудзілі на 7 сутак арышту ягонага намесьніка па АГП Уладзімера Кацору.

• Гомельскі актывіст АГП Уладзімер Кацора арыштаваны на 7 сутак, 09.10.2007

• Уціск актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацніўся, 09.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG