Колькасьць выпадкаў раку малочнай залозы ў сьвеце рэзка падвысілася пасьля 1970-х гадоў. Адной з прычынаў адмыслоўцы лічаць зьмены ў ладзе жыцьця людзей — гіпадынамія, хранічны стрэс, харчаваньне ў фастфудах.
Паводле вынікаў аднаго з досьледаў, вялізная колькасьць польскіх эмігрантак у ЗША менавіта на чужыне захварэла на рак малочнай залозы. Прычына была ў рэзкай зьмене рацыёну — на радзіме яны спажывалі значна болей капусты, папулярнай у нацыянальнай кухні. А паводле замежных дасьледчыкаў, капуста вельмі карысная дзеля прафіляктыкі хваробы.
Беларускія адмыслоўцы ў лекаваньні хваробы прытрымліваюцца міжнародных стандартаў.
Распавядае Натальля Казлоўская, навуковы супрацоўнік Інстытуту анкалёгіі мэдычнай радыялёгіі:
“Не скажу, што недзе там, на Захадзе, вынайшлі нейкую цудоўную пігулку. Не. Цяпер існуюць клясычныя стандарты лекаваньня раку малочнай залозы, і мы іх прытрымліваемся. У нас ёсьць для гэтага і тэхнічныя магчымасьці, і інфармацыйныя. Так што мы на годным роўні ў гэтым пляне”.
Паводле Натальлі Казлоўскай, беларускія мэдыкі ўсебакова вывучаюць замежны досьвед калегаў — гэта і ўдзел у міжнародных навуковых канфэрэнцыях, і абмен адмыслоўцамі з рознымі краінамі.
Але замежны досьвед нярэдка спатыкаецца аб нацыянальныя звычкі, мэнталітэт і сацыяльную безабароннасьць жанчын. Асабліва на вёсцы.
“Ну, вось прыклад. Рэкамэндавана жанчыне праходзіць дзьве мілі на дзень. Гэта адзін са складнікаў комплекснае прафіляктыкі. Але ж у нас на вёсцы жанчына можа і дваццаць дзьве мілі прайсьці за дзень. І ў нашым выпадку больш важна, каб жанчына мела магчымасьць на канапе тэлевізар паглядзець і газэту пачытаць”.
Як і ў выпадку зь іншымі хваробамі, папярэдзіць рак малочнай залозы лягчэй, чым лекаваць. Але асьветніцкай дзейнасьці ў гэтым кірунку зноў жа супрацьстаіць беларуская рэчаіснасьць.
“Прыяжджаеш зь нейкай лекцыяй на вёску — а яны ж там цэлы дзень працуюць сьпіны не разгінаючы. Так, кажуць — цікавая лекцыя, дзякуй, а можна вы ціск памераеце і асьпірын нам дасьцё?” — апавядае спадарыня Казлоўская.
І ўсё ж інфармаванасьць насельніцтва ў пытаньні прафіляктыкі раку малочнай залозы расьце і ў Беларусі, адзначае Натальля Казлоўская.
Вельмі важна, падкрэсьлівае мэдык, каб жанчыны ў нашай краіне папросту больш шанавалі сябе і больш пра сябе клапаціліся. Трэба рэгулярна наведваць дзеля прафіляктыкі жаночую кансультацыю, пазьбягаць шкодных звычак, імкнуцца харчавацца здаровай ежай.