Гарадзенскі навуковец кандыдат біялягічных навук Валянцін Лучко ведае пра пляны пабудовы дзьвюх ГЭС на Нёмане і пастаянна цікавіцца экалягічным бокам гэтай праблемы.
Лучко: “Я скептык адносна гэтага праекту, падкрэсьліваю, не праціўнік, а скептык. Па адной простай прычыне, што рака раўнінная, хоць і хуткаплынная, хоць берагі Нёману высокія і дазваляюць стварыць пэўны перапад вады, каб можна было выпрацоўваць энэргію з дапамогай сілы вады, але сутнасьць у тым, што асноўныя праблемы, на мой погляд, будзе цяжка вырашыць. Першая праблема: вобласьць вельмі сельскагаспадарчая, і ў Нёман трапляюць стокі з палёў і фэрмаў і пакуль што яны сыходзяць ў Літву. Пры будаўніцтве вадасховішча непазьбежна запаволіць сток вады і створыць рэзэрвуар, і гэтая ўся арганіка застанецца перад Горадняй, ці, яшчэ горш, калі будзе пабудаваная другая плаціна, — у межах самога гораду”.
Лучко: “Парадокс біялягічны заключаецца ў тым, што чысьціня вады і колькасьць рыбы бываюць рэчамі супрацьлеглымі. У дастаткова насычаных арганікай азёрах і рэках рыбы, канешне, больш. Самае чыстае возера Гарадзенскай вобласьці Сьвіцязь, яно зьяўляецца самым бязрыбным возерам. Таму адназначна: калі пабудаваць вадасховішча, то рыбы ў нас пабольшае. Пытаньне: наколькі больш бруднай стане наша рака — вось і ўсё”.
Спадар Лучко зазначае, што праектаваньнем ГЭС займаюцца спэцыялісты і ён ня думае, што яны хочуць горшага. Але існуе іншая небясьпека.
Лучко: “Вельмі часта пэўная эканамічная выгада бярэ верх, асабліва калі мы пачынаем эканоміць, асабліва ў такіх умовах, калі нас зьнешнія абставіны, асабліва з усходу, прымушаюць эканоміць. І вось гэтая сытуацыя энэргетычнага напружаньня, яна можа стварыць нам большыя праблемы менавіта невыкананьнем альбо залішне эканомным выкананьнем тых праектаў, якія закладзеныя спэцыялістамі ў гэтыя гідратэхнічныя збудаваньні”.
Лучко: “Я скептык адносна гэтага праекту, падкрэсьліваю, не праціўнік, а скептык. Па адной простай прычыне, што рака раўнінная, хоць і хуткаплынная, хоць берагі Нёману высокія і дазваляюць стварыць пэўны перапад вады, каб можна было выпрацоўваць энэргію з дапамогай сілы вады, але сутнасьць у тым, што асноўныя праблемы, на мой погляд, будзе цяжка вырашыць. Першая праблема: вобласьць вельмі сельскагаспадарчая, і ў Нёман трапляюць стокі з палёў і фэрмаў і пакуль што яны сыходзяць ў Літву. Пры будаўніцтве вадасховішча непазьбежна запаволіць сток вады і створыць рэзэрвуар, і гэтая ўся арганіка застанецца перад Горадняй, ці, яшчэ горш, калі будзе пабудаваная другая плаціна, — у межах самога гораду”.
Вадасховішча запаволіць сток вады, і ўся гэтая арганіка застанецца перад Горадняй, ці, яшчэ горш, калі будзе пабудаваная другая плаціна, — у межах самога гораду.
У выніку створыцца сытуацыя гэтак званага анаэробнага катла, у якім на дне будуць ісьці працэсы, блізкія да балотных, зазначае Валянцін Лучко. І ў горадзе можа непрыемна пахнуць. Тым жа часам спадар Лучко зазначае, што электраэнэргія патрэбна гораду, але ГЭС доўга акупляюцца, і сам ён прыхільнік сучасных атамных станцый. А ці не паменшае ў Нёмане рыбы — пасьля будаўніцтва станцыі, як перасьцерагаюць некаторыя? Лучко: “Парадокс біялягічны заключаецца ў тым, што чысьціня вады і колькасьць рыбы бываюць рэчамі супрацьлеглымі. У дастаткова насычаных арганікай азёрах і рэках рыбы, канешне, больш. Самае чыстае возера Гарадзенскай вобласьці Сьвіцязь, яно зьяўляецца самым бязрыбным возерам. Таму адназначна: калі пабудаваць вадасховішча, то рыбы ў нас пабольшае. Пытаньне: наколькі больш бруднай стане наша рака — вось і ўсё”.