Паводле рашэньня суду, за парушэньне Выбарчага кодэксу Валер Шаўчэнка аштрафаваны на 1 050 000, Ігар Сухарукаў — на 900 000, Антон Ясіновіч — на 750 000 рублёў (адпаведна 35, 30 і 25 базавых велічыняў).
Адміністрацыйны перасьлед актывісты зазналі пасьля таго, як сабралі 3020 подпісаў грамадзянаў за адкліканьне дэпутатаў Нацыянальнага сходу ад Наваполацку, якія прагаласавалі за скасаваньне льготаў. Пры гэтым яны ня выканалі юрыдычных патрабаваньняў Выбарчага кодэксу што да такога адкліканьня.
Падчас судовага паседжаньня актывісты сьцьвярджалі, што сабраныя подпісы ня маюць юрыдычнай сілы і што яны хацелі найперш зьвярнуць увагу ўладаў на бядотны стан малазабясьпечаных грамадзянаў, якіх пазбавілі льготаў.
Аднак суд такіх цьверджаньняў ня ўзяў да ўвагі.
Суд над грамадзкімі актывістамі ў Наваполацку, 25.09.2007