Пажарныя зьвінавацілі спадара Дзячкова ў тым, што ён расклаў вогнішча.
Алега Дзячкова, разам з дваццацьцю актывістамі, затрымалі 8 верасьня ў Любускім лесапарку Магілёва міліцыянты з роты хуткага рэагаваньня.
У лесапарку актывісты адзначалі Дзень беларускай вайсковай славы. У Кастрычніцкі аддзел міліцыі, куды даставілі актывістаў, тэрмінова выклікалі інспэктара з раённага аддзелу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, які склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
У Магілёве Алег Дзячкоў ня першы, каго караюць пажарныя.
4 верасьня на 155 тысяч рублёў аштрафавалі Зьмітра Салаўёва. Камісія зьвінаваціла яго ў парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі ў лесе.
Алег Дзячкоў пасьля папярэджаньня пажарных
Магілёў: на барацьбу з апазыцыяй кінутыя пажарныя, 04.09.2007 Затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Дня вайсковай славы ў Магілёве на волі, 08.09.2007