Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кнігарнях зьявіцца кніжка з панэгірыкамі А.Лукашэнку і ягонай радзіме


Радыё Свабода, Менск Напярэдадні Дня беларускага пісьменства выдавецтва “Мастацкая літаратура” надрукавала кнігу “Шклоўшчына літаратурная”. У ёй ёсьць разьдзел, прысьвечаны малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі – вёсцы Александрыя.

Кніга надрукаваная накладам 1000 паасобнікаў, цяпер яе чакаюць у кнігарнях. Каштуе выданьне 30 тысяч рублёў.

Ніжэй некалькі цытат з кнігі:

“Моцныя людзі нараджаюцца на вялікіх рэках. Насупраць Александрыі, на іншым беразе Дняпра, у Копысі нарадзіўся Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. (...) За 300 гадоў да нашай эры Аляксандар Македонскі заснаваў на ўзьбярэжжы Міжземнага мора горад-порт, якому даў сваё імя. Ён славіўся храмам музаў і навук – Александрыйскай бібліятэкай, але ўсё было разбурана людзкой зайздрасьцю і войнамі... Першы прэзыдэнт Беларусі ініцыяваў будаўніцтва ў Менску Нацыянальнай бібліятэкі. Ля сасновага бору ўзвышаецца беларуская “Александрыйская бібліятэка”.

“У “Вялікай савецкай энцыкляпэдыі”, апроч Александрыі Македонскага, згадваюцца яшчэ тры – у Расеі, Румыніі і ЗША. Вёскі Александрыі там няма. Але ў будучых энцыкляпэдыях зьявіцца і яна. Сёньня прэзыдэнцкая вёска выглядае як юная нявеста... Зьвялі Аляксандра Лукашэнку дарогі з роднага гнязда. З малой Александрыі ў вялікую. Вялікай Александрыяй стала ўся Беларусь”.

Аўтар панэгірыкаў на адрас Лукашэнкі – намесьнік рэдактара часопісу “Беларуская думка” Міхась Шэлехаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG