Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Шыла папярэджаны


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Адразу пасьля суду больш за дваццаць чалавек з тых, што прысутнічалі на судзе, накіраваліся ў бок салігорскага райаддзелу міліцыі. Першымі словамі Івана Шылы, як толькі ён выйшаў на ганак суду, быў заклік ісьці падтрымаць тых людзей, якіх сёньня раніцай спэцназ жорстка зьбіў, затрымаў і завёз у гэты аддзел.

Як вядома на гэты момант, ня менш за 9 чалавек рыхтуюцца правесьці ноч у пастарунку, а заўтра іх таксама чакаюць суды за “несанкцыянаваны пікет” – за тыя дзеяньні, якія яны наладзілі перад будынкам суду.

Прысуд – папярэджаньне –быў вынесены каля 18-й гадзіны. Такая форма прысуду прымяняецца да непаўналетніх. Гэта значыць, што ў Івана Шылы цяпер ёсьць судзімасьць. Судзьдзя таксама паведаміла, што ў Івана Шылы канфіскаваны жорсткі дыск кампутара, будуць зьнішчаныя значкі і іншая агітацыйная прадукцыя, якая таксама была ў яго канфіскаваная.

Таксама застаецца ў сіле падпіска аб нявыезьдзе – да моманту, пакуль рашэньне суду ўступіць у законную сілу. Гэта значыць, што на працягу пяці дзён Іван яшчэ мае атрымаць пісьмовае абгрунтаваньне прысуду. На працягу 10 дзён пасьля гэтага ён мае права на абскарджаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG