1 верасьня у першы дзень навучальнага году навучэнцы, іх бацькі і выкладчыкі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа правялі традыцыйную лінейку каля брамы былога будынка ліцэю.
Дырэктар Уладзімір Колас апавёў, што сёлета ліцэісты будуць удзельнічаць у разнастайных навучальных і культурніцкіх праектах з удзелам польскіх партнэраў:
“Зараз вельмі моцны музычны праект “Народны альбом”, які мы робім сумесна з польскімі ліцэістамі. Мы паказалі яго гэтым летам у Закапаным, у Гданьску, у Варшаве з удзелам беларускіх ліцэістаў, зь вялікім посьпехам. І мы запрошаныя ўжо на шэраг фэстываляў у Польшчы. Думаем пра адкрыцьцё філій ліцэю на базе Таварыства беларускай школы і Таварыста беларускай мовы ў іншых гарадах Беларусі”.
“1 верасьня – гэта стала ўжо нашай традыцыяй, нашай памяцьцю пра тое, што адбылося 4 гады таму, калі мы тут бараніліся...”
Намесьніца дырэктара ліцэю Ірына Сідарэнка заявіла “Свабодзе”:
“Каля муроў гэтага будынка нам прыемна сустрэцца. Мы туды не ўваходзілі ў гэты будынак ні разу, прынцыпова. Мы ўвойдзем у яго тады, калі ён будзе наш”.
“Моладзь БНФ” пратэставала супраць выключэньня з праграмы “Тутэйшых”
А першай дня на вуліцы Максіма Багдановіча каля станцыі мэтро “Няміга” моладзевыя актывісты партыі БНФ правялі пэрфоманс. На вяршыні лесьвіцы – лялька дзікуна пад шыльдай “Міністар адукацыі”. Збоку лесьвіцы стужка, на якой напісана: “прэзыдэнцкая вэртыкаль”. А на зямлі, каля лесьвіцы – пабіты партрэт Янкі Купалы і зборнік ягоных вершаў.
(Фота: сайт "Партыі БНФ").
Адзін з удзельнікаў флэш-мобу патлумачыў мэту акцыі:
“Паводле новай школьнай праграмы з абавязковага вывучэньня школьнікаў выключаныя творы Янкі Купалы “Тутэйшыя”, Васіля Быкава “Аблава”, няма чальцоў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова і астатніх. Гэта выклікала ў нас абурэньне ў выглядзе гэтага пэрфомансу”.
Мінакі станоўча рэагавалі на імправізаваную статую. Некалькі дзесяткаў школьнікаў, якія ішлі ў мэтро, а таксама мінакі рабілі здымкі мабільнымі тэлефонамі. Кампазыцыя прастаяла каля гадзіны. Толькі потым міліцыянты выпадкова яе заўважылі.
Затрыманьняў не было, аднаго хлопца прымусілі зьнішчыць фатаздымкі
Пазьней “Моладзь БНФ” ладзіла яшчэ адзін пэрфоманс. Насупраць Траецкага прадмесьця на раку спусьцілі імправізаваны падручнік беларускай мовы, у які ўвагнаны асінавы кол.
Моладзевыя актывісты з незарэгістраваных арганізацый “Ініцыятыва”, “Трэці шлях”, Вока” ў 16 гадзінаў правялі флэш-моб каля будынка Міністэрства культуры. Яны паклалі каля ўваходу вялізны падручнік беларускай мовы і некалькі кветак, перацягнутых жалобнымі стужкамі.
Пасьля заканчэньня акцыі спэцназаўцы затрымалі хлопца, які рабіў здымкі, і прымусілі яго іх зьнішчыць.
Супрацоўнікі міліцыі не пасьпелі ні на адну акцыю. Усе сёньняшнія флэш-мобы абышліся без затрыманьняў.
(Фота: сайт "Партыі БНФ").
Дырэктар Уладзімір Колас апавёў, што сёлета ліцэісты будуць удзельнічаць у разнастайных навучальных і культурніцкіх праектах з удзелам польскіх партнэраў:
“Зараз вельмі моцны музычны праект “Народны альбом”, які мы робім сумесна з польскімі ліцэістамі. Мы паказалі яго гэтым летам у Закапаным, у Гданьску, у Варшаве з удзелам беларускіх ліцэістаў, зь вялікім посьпехам. І мы запрошаныя ўжо на шэраг фэстываляў у Польшчы. Думаем пра адкрыцьцё філій ліцэю на базе Таварыства беларускай школы і Таварыста беларускай мовы ў іншых гарадах Беларусі”.
У.Колас: “Думаем пра адкрыцьцё філій ліцэю ў іншых гарадах Беларусі”.
На лінейку прыйшлі выпускнікі ліцэю, якія вучацца ў польскіх і менскіх унівэрсытэтах. Ліцэісты ўсклалі кветкі ля былой ліцэйскай брамы. Гаворыць навучэнец трэцяга курсу Янка Гарніцкі:“1 верасьня – гэта стала ўжо нашай традыцыяй, нашай памяцьцю пра тое, што адбылося 4 гады таму, калі мы тут бараніліся...”