“ЛіМ” у 1930 годзе паведамляе аб разглядзе ў праўленьні ССП БССР справы Віталя Вольскага: “Побач з даволі вострымі артыкуламі, накіраванымі супроць контррэвалюцыйных нацдэмаў, напісанымі Вольскім у 1926 – 27 і наступных гадах, у яго ёсць буйныя палітычныя зрывы. З моманту супрацоўніцтва ў контррэвалюцыйным аб’яднанні “Узвышша” ён скатваецца з партыйных пазіцый... Пастановай праўлення ССПБ Вольскі выведзен з членаў праўлення і папярэджаны, што, калі ён не актывізуецца ў грамадскай і творчай працы, то будзе пастаўлена пытанне аб яго прабыванні ў саюзе”.
На старонках таго ж “ЛіМу” ў 1947 годзе нехта Л.Садоўскі разьбівае артыкул Н.Перкіна ў часопісе “Беларусь”: “З дружбы Чачота і Міцкевіча аўтар робіць аднабаковы і памылковы вывад, што ў сваіх імкненнях да шчасця і справядлівасці беларускі народ быў у мінулым звязаны з лепшымі прадстаўнікамі польскага народа, і тут-жа, называючы Чачота лепшым прадстаўніком беларускага народа, надзяляе яго “высакародным характарам”, “шляхецкім характарам”, г.зн. “якасцямі”, якімі выхваляліся польскія паны... Не цяжка зразумець, што ад артыкула Перкіна вельмі аддае нізкапаклонствам перад Захадам”.
Нарэшце на гэтым тыдні 1997 году ў “Нашай Ніве” Зьміцер Бартосік разважае: “Як імкліва нас пакідае Расея! Яна ўжо скончылася тут для сваіх журналістаў. Яна яшчэ спрабуе нешта адыгрываць, маніпулюючы нафтай-газам і кандовай дэмагогіяй... Яна сыходзіць так імкліва, што мы проста не пасьпяваем займаць тую прастору, якую яна вызваляе для нас... Менавіта ад гэтае пустаты расейская мова стала ў нас моваю таннай папсы, а беларуская яшчэ ня стала моваю рок-н-ролу й высокай моды”.